Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Блиц-опрос: почему Вы пойдете на выборы?

06.09.2016

Моладзь Капыльшчыны ніколі не застаецца ўбаку ад важных палітычных падзей. Вось і зараз яна рыхтуецца да парламенцкіх выбараў. Мы звярнуліся да некаторых яе прадстаўнікоў з пытаннем: чаму Вы пойдзеце на выбары?

Ірына МАЦЮХІНА, кіраўнік спраў Пацейкаўскага сельвыканкама:
— Для мяне важна, як будзе ў далейшым развівацца наш раён і краіна ў цэлым. А выбары — гэта магчымасць кожнага грамадзяніна паўплываць на гэта. Менавіта таму я лічу сваім грамадзянскім абавязкам прыйсці на выбарчы ўчастак і выказаць сваё меркаванне. Некаторыя думаюць, што іх голас нічога не вырашае. Пры гэтым усё роўна ў кожнага ў душы ёсць сімпатыі да таго ці іншага кандыдата, ёсць сваё бачанне заўтрашняга дня. Таму трэба абавязкова прыняць удзел у палітычнай кампаніі.
 

Віктар МІНЕЦ, майстар вытворчага навучання УА «Капыльскі дзяржаўны каледж»:
— У мяне, як і ў кожнага, ёсць свае прынцыпы, якімі кіруюся ў жыцці. Адзін з іх — гэта абавязак, які ўсклаў на сябе: пайсці на выбары і аддаць свой голас за таго, каго хацеў бы бачыць у парламенце. Як можа быць інакш, калі выбары, па сутнасці, вырашаюць будучыню Беларусі? Я хачу бачыць мірнае неба над сваёй галавой. Наша моладзь хоча жыць у краіне са светлай будучыняй.
 
 

Таццяна ДУБОВІК, в.а. першага сакратара РК ГА «БРСМ»:
— Выбары — гэта адна з важных палітычных па-дзей у краіне. Цяпер мы ўважліва вывучаем перадвыбарчыя праграмы ўсіх кандыдатаў, каб зрабіць усвядомлены і правільны выбар. У нас даволі многа рознабаковых, таленавітых, захопленых цікавымі ідэямі маладых людзей. Яны — будучыня краіны, таму іх неабходна падтрымліваць. Увогуле ж у нашай краіне кожны можа сябе рэалізаваць у любой справе — было б жаданне. Таму я буду галасаваць за свабодную, мудрую, моцную, стабільную, крэатыўную Беларусь.
Падрыхтаваў Сяргей КОЗЕЛ
 
«СП» http://www.kopyl.by

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы