Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

За развитие и процветание

07.09.2016

Добра вядомая ў раёне сям’я педагогаў Анатоля Мікалаевіча і Галіны Уладзіміраўны Сікорскіх (на здымку) з Капыля праявіла сваю актыўную жыццёвую пазіцыю і прыйшла на Коласаўскі ўчастак для галасавання № 15 у першы дзень датэрміновага галасавання.
— Па сямейных абставінах на выхадныя мы не будзем у Капылі, паедзем у Мінск да сваіх дочак, — тлумачыць паважаная сямейная пара. — Таму вырашылі скарыстацца магчымасцю, прадугледжанай выбарчым заканадаўствам, і аддалі свае галасы раней. Тым больш, што на сямейным савеце мы ўжо даўно вызначыліся, каго выбіраць. Хацелася б, каб той дэпутат, які будзе прадстаўляць наш рэгіён у парламенце, унёс важкі ўклад у развіццё і працвітанне Капыльскага раёна.
А вось уклад Сікорскіх у развіццё сістэмы адукацыі Капыльшчыны даволі багаты. Напрыклад, Анатоль Мікалаевіч больш чым за 40 гадоў сваёй працы на педагагічнай ніве ў СШ № 2 г. Капыля падрыхтаваў 6 лаўрэатаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, займаўся даследчай дзейнасцю па вывучэнні роднага краю, выданнем дапаможнікаў для настаўнікаў і вучняў па геаграфіі Беларусі. Апублікавана звыш 80 яго метадычных артыкулаў, шмат гадоў працаваў пазаштатным лектарам Інстытута павышэння кваліфікацыі пры Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, напісаў гісторыю СШ № 2 г. Капыля. Яго жонка Галіна Уладзіміраўна  падчас працы  настаўніцай пачатковых класаў гімназіі № 1 г. Капыля дала пуцёўку ў жыццё таксама вялікай колькасці вядомых людзей.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА
 
«СП»     http://www.kopyl.by

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы