Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Блиц-опрос: какие надежды Вы возлагаете на выборы?

07.09.2016

Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання — значная падзея ў жыцці нашай краіны.
Мы пацікавіліся ў жыхароў Капыльшчыны, якія надзеі яны ўскладваюць на выбары.

Аляксандр КАСІНСКІ, старшыня РАС ДТСААФ, старшыня раённага каардынацыйнага савета палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў:
— На тэрыторыі нашага раёна зарэгістраваны 24 грамадскія аб’яднанні і тры палітычныя партыі. Мяркую, што ўсе іх члены пойдуць на выбары, каб ажыццявіць сваё выбарчае права і прыняць удзел у фарміраванні новых органаў кіравання.
Вядома, у кожнага з нас ёсць толькі адзін голас, але нас сотні тысяч. Можна з упэўненасцю гаварыць, што кожны голас мае сваю вартасць і ролю пры падвядзенні вынікаў. Неабходна ўсім прымаць удзел у выбарах, бо калі не мы, тады хто? Не трэба быць абыякавым да таго, што адбываецца ў нашай краіне.

Ірына ЗАПОЛЬСКАЯ, старшыня Бабаўнянскага сельвыканкама:
— Парламенцкія выбары — адна з найважнейшых палітычных падзей у краіне. Развіццё нашай рэспублікі, яе дабрабыт залежаць ад дэпутатаў, якім мы даверым будучыню Беларусі. Таму нельга быць абыякавым і да такіх важных падзей у краіне, як выбары.
Я пайду на свой выбарчы ўчастак і прагаласую за годнага кандыдата, прагаласую за мір і стабільнасць. Спадзяюся, што той чалавек, які будзе прадстаўляць нашы інтарэсы ў парламенце, праявіць асаблівую заклапочанасць па вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва.
Як прадстаўніка мясцовай улады мяне хвалюе, каб была звернута ўвага на прыняцце законаў па ўдасканаленні работы з пустуючымі і старымі дамамі.

Ігар НОВІК, загадчык Песачанскай амбулаторыі, які працуе па прынцыпе ўрача агульнай практыкі:
— Я пайду на выбары, таму што хачу, каб у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь інтарэсы Капыльшчыны прадстаўлялі сумленныя, высокапрафесійныя, прынцыповыя і моцныя духам людзі, тыя, хто ўкладвае часцінку душы ў сваю працу і хоча, каб наш раён і наша краіна развіваліся і квітнелі.
Думаю, што новаабраны парламент шмат увагі будзе надаваць малым гарадам, каб у іх заставалася насельніцтва. Хацелася б, каб медыцынская галіна атрымлівала больш фінансавых сродкаў на абнаўленне абсталявання, аўтапарка, асабліва на вёсцы, каб больш увагі звярталася на замацаванне маладых спецыялістаў.
Падрыхтаваў Сяргей КОЗЕЛ
«СП» http://www.kopyl.by

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы