Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Блиц-интервью: голосовать — обязанность каждого

09.09.2016


Анатоль ЖЫЛКО, аграном ААТ «Старыца-Агра»:
— Мяне як бацьку і дзядулю хвалюе, перш за ўсё, спакой у нашай краіне. Таму пайсці на выбары, значыць зрабіць Беларусь больш моцнай і стабільнай. Ад гэтага залежыць будучыня нашых дзяцей і ўнукаў. Як сельгаспрацаўніка мяне цікавіць развіццё беларускага АПК. Таму выбар, які мы здзейснім 11 верасня, павінен спрыяць яго развіццю. Толькі так мы зробім заўтра лепшым за сёння.

Юлія ЛІХУТА, выхавацель ДУА «Капыльская дапаможная школа-інтэрнат»:
— Да працоўнай дзейнасці я прыступіла зусім нядаўна: у жніўні гэтага года. Таму як малады спецыяліст магу адзначыць, што дзяржава аказвае нам добрую дапамогу. І мы павінны быць ёй удзячны. Свой голас я ўжо аддала. Спадзяюся, што той выбар, які мы зробім, дапаможа сферы адукацыі ўвогуле і той установе, дзе я працую, стаць больш сучаснай менавіта ў тэхнічным плане.

Наталля ШАТЫКА, намеснік дырэктара ўстановы «ДЮСШ Капыльскай РПА БПС работнікаў АПК»:
— На маю думку, кожны грамадзянін Беларусі павінен паважліва адносіцца да выбараў. Бо падчас іх вырашаецца наша будучыня. Хацелася б, каб рос дабрабыт жыхароў нашага невялічкага ўтульнага горада, паляпшалася дэмаграфічная сітуацыя. Як трэнера мяне хвалюе стан здароўя нашых дзяцей. Для яго ўмацавання неабходна больш увагі надаваць развіццю спорту. На дадзеным этапе падтрымка з боку дзяржавы адчувальная. Напрыклад, наша школа ад Міністэрства спорту і турызму Беларусі атрымала лыжны інвентар, ад Федэрацыі гандбола — мячы. У адказ нашы выхаванцы паказваюць нядрэнныя вынікі на разнастайных спаборніцтвах.

Ларыса ЧАЙКА, кіраўнік гуртка аддзялення дзённага знаходжання для пажылых грамадзян ДУ «Капыльскі ТЦСАН»:
— Па-першае, адзначу, што свой голас я ўжо аддала: вельмі добра, што ёсць магчымасць прагаласаваць датэрмінова. Я ўдзячна Беларусі, што яна прыняла мяне (пераехала з Іркуцка ў 1974 годзе). Удзячна і таму, што, нягледзячы на ўзрост, маю магчымасць для самарэалізацыі. Зараз мы, пажылыя людзі, з задавальненнем збіраемся ў адноўленай зоне адпачынку, праводзім турзлёты, розныя конкурсы.
Бліц-апытанне правялі Сяргей КОЗЕЛ і Дзіяна ТКАЧЭНКА
 
«СП»     http://www.kopyl.by

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы