Эдуард МІКУЛІЧ, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, жыхар в.
Бабоўня:
— На долю нашага пакалення выпалі вялікія выпрабаванні, адно
з самых страшных — Вялікая Айчынная вайна, удзельнікам якой мне давялося быць.
Цяпер мы жывём пад мірным небам, не адчуваем нястачы. Мы, пажылыя людзі,
ветэраны, інваліды, акружаны клопатам з боку дзяржавы. Не забываюць у нас і пра
моладзь. Як прыклад магу прывесці сваю ўнучку Алену Агабалаеву, маладога
навукоўца, якая ў 2014 годзе стала стыпендыятам спецыяльнага фонду Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь. Словам, буду галасаваць за тое, каб мір і стабільнасць
былі ў нашай краіне і надалей.
Алена ЖУК, індывідуальны прадпрымальнік:
— Я нарадзілася і вырасла ў працавітай сям’і: тата шмат
гадоў працаваў у Капыльскай ЖКГ, быў узнагароджаны ордэнам Працоўнай Славы,
мама, хоць ужо на заслужаным адпачынку, але працягвае працаваць фельчарам-лабарантам
у ЦРБ. Такім чынам, у нашай дзяржаве ёсць магчымасць мірна працаваць і
самарэалізоўвацца. А яшчэ радуе, што створаны ўмовы для развіцця прыватнага
бізнесу, што мы адчуваем на сабе. Я і мой муж Сяргей вядзём прадпрымальніцкую
дзейнасць. Хацелася б, каб будучыя парламентарыі не забываліся пра людзей працы
і падтрымлівалі прадпрымальніцкую ініцыятыву.
Ігар РАЙ, механізатар ААТ «Скабін»:
— Лічу, што выканаць свой грамадзянскі абавязак павінны ўсе
жыхары Капыльшчыны. Я таксама падчас кожных выбараў не застаюся раўнадушным да
важнай палітычнай кампаніі. З-за занятасці перавагу аддаю датэрміноваму
галасаванню. Спадзяюся, што новы парламент прыме законы, якія будуць і надалей
стаяць на варце інтарэсаў чалавека, яго дабрабыту. Веру, што будзе надавацца
асаблівая ўвага развіццю сельскай гаспадаркі.
Таццяна Шаура, дырэктар Семежаўскага Цэнтра культуры і
вольнага часу:
— Для мяне ўвогуле не стаіць пытанне пайсці на выбары ці не.
Гэта — самы галоўны грамадзянскі абавязак. Толькі такім спосабам мы зможам
абараніць сваю краіну, захаваць мір у яе межах, спакой нашых дзяцей. Беларускі
народ мае цікавую культуру, захаваць якую нам дапамагае дзяржава. Капыльскі
раён можа ганарыцца такімі культурнымі каштоўнасцямі, як калядны абрад «Цары»,
семежаўская народная кухня. Гэта — наша спадчына, і нам, як нашчадкам, трэба яе
захаваць.
«СП»http://www.kopyl.by




