Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

На территории Докторовичского сельсовета состоялось заседание Копыльского райисполкома

12.09.2016

Традыцыя праводзіць выязныя пасяджэнні райвыканкама стала ўжо даволі трывалай. Асноўнай іх мэтай з’яўляецца вырашэнне пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва. На гэты раз у поле зроку трапілі тэрыторыі Доктаравіцкага сельсавета.

Як заўсёды, былі наведаны разнастайныя аб’екты. Было што паглядзець удзельнікам семінара на малочнатаварным комплексе «Ванелевічы». Тут жа можна было і павучыцца навядзенню парадку на зямлі: уся навакольная тэрыторыя прыбрана і абкошана, рулоны з кармамі акуратна складзены, аформлены клумбы. Як адзначыў старшыня Капыльскага райвыканкама Анатоль Ліневіч, такія комплексы з круглагадовым утрыманнем жывёлы вельмі патрэбны, бо тут захоўваюцца ўсе тэхналогіі, і гэта дае магчымасць атрымліваць добрыя вынікі. Што ж датычыцца добраўпарадкавання, то дырэктар ААТ «Піянер-Агра» Аляксандр Макарчук заўсёды адказна ставіцца да гэтага пытання. Як падкрэсліў старшыня Доктаравіцкага сельвыканкама Міхаіл Валуевіч, мясцовая ўлада можа быць спакойнай за тое, што на тэрыторыі сельгаспрадпрыемства будзе наведзены парадак.

Падчас наведвання МТК «Ванелевічы»
Доктаравiцкi сельсавет
Агульная плошча Доктаравіцкага сельсавета складае 10 168 га. Мяжуе з Капыльскім, Грозаўскім, Цімкавіцкім і Блеўчыцкім сельсаветамі.
На яго тэрыторыі знаходзяцца два сельгаспрадпрыемствы: ААТ «Піянер-Агра» і КСУП «Доктаравічы».
У склад сельсавета ўваходзяць 18 населеных пунктаў, у якіх пражываюць 1660 чалавек. Самымі буйнымі з’яўляюцца аграгарадкі Ванелевічы і Новыя Доктаравічы, у пасёлку Смычка пражывае 2 чалавекі, у Аткулавічах — 1.
Сістэма адукацыі прадстаўлена Ванелевіцкай і Доктаравіцкай сярэднімі школамі і дзіцячымі садамі.
Сярод медыцынскіх устаноў — Ванелевіцкі і Доктаравіцкі фельчарска-акушэрскія пункты.
На тэрыторыі сельсавета працуе 6 магазінаў, 2 комплексна-прыёмныя пункты, 2 аддзяленні паштовай сувязі, 1 — Беларусбанка.
Культурнае абслугоўванне ажыццяўляюць Цэнтр культуры і вольнага часу ў Ванелевічах, сельскі клуб і бібліятэка ў Новых Доктаравічах.
Належны выгляд маюць і ўстановы адукацыі. Яны як след падрыхтаваліся да новага навучальнага года: тэрыторыі акуратныя, выкананы малыя архітэктурныя формы, шмат кветак, створаны належныя ўмовы для арганізацыі навучальнага і выхаваўчага працэсу. Ва ўсім гэтым можна было пераканацца падчас наведвання Ванелевіцкага дзіцячага сада і Доктаравіцкай сярэдняй школы.

Тэрыторыя Доктаравіцкай СШ
Відаць, што пастаянна падтрымліваецца парадак на тэрыторыі Доктаравіцкага ФАПа, вакол мясцовага Дома культуры (для паляпшэння работы ўстановы культуры выказана пажаданне больш выкарыстоўваць сучасныя камп’ютарныя тэхналогіі), а вось гандлёвым кропкам трэба больш адказна адносіцца да навядзення парадку на прылег-лай тэрыторыі.
Абавязковым пунктам у маршруце стала наведванне вёскі Ужа, дзе напярэдадні свята вёскі праведзена значная работа.

На пляцоўцы Ванелевіцкага дзіцячага сада
— Усе разам мы даказалі, што пры жаданні можна навесці парадак на зямлі ў самыя кароткія тэрміны і з невялікімі затратамі, — адзначыў старшыня Доктаравіцкага сельвыканкама Міхаіл Валуевіч. — Усё гэта стала магчымым перш за ўсё дзякуючы падтрымцы зацікаўленых асоб, асабіста старшыні райвыканкама Анатоля Ліневіча, раённых арганізацый — ДРБУ № 124, ПМК-11, прадстаўнікоў сельсаветаў, арганізацый горада. Працуючы талакой, мы прывялі ў належны стан аб’екты сацкультбыту. У вёсцы пакладзены асфальт, расчышчана пойма рэчкі Ужанкі, устаноўлена малая архітэктурная форма — млынок, у належны выгляд прыведзены могілкі, дзе высечаны дрэвы, пафарбавана агароджа. Больш за 70 гектараў зямлі расчышчаны ад зараснікаў і аддадзены ў распараджэнне КСУП «Доктаравічы». Радуюць вока і абноўленыя вясковыя падвор’і.
Падводзячы вынікі выязнога пасяджэння, кіраўнік раёна Анатоль Ліневіч падкрэсліў, што на тэрыторыі сельсавета зроблена многае, аднак наперадзе яшчэ шмат работы з пустуючымі сядзібамі, па падкошванні населеных пунктаў, дарог і каналаў, якая практычна не павінна спыняцца.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота Марыі ШЭІНАЙ
 
Фото Сергея ЛАЗОВСКОГО «СП» http://www.kopyl.by

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы