Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Состоялось очередное собрание актива членов районной организации ОО «Белорусский союз офицеров»

14.09.2016

Справаздачу на ім трымаў старшыня раённай арганізацыі, старшы прапаршчык Аляксандр Пякарскі. Ён адзначыў, што арганізацыя невялікая (21 чалавек), але зроблена шмат. Гэта ўдзел у чарговым прызыве маладога папаўнення ў рады Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, у рэспубліканскіх праектах і акцыях: «Кветкі Вялікай Перамогі», «Тут жыве ветэран Вялікай Айчыннай вайны. Дзякуй за Перамогу!», святкаванні 71-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і іншае. Наладжана цеснае супрацоўніцтва з раённым выканаўчым камітэтам, установамі адукацыі (у прыватнасці, Пацейкаўскай СШ, Каменскай СШ), культуры, БРСМ. Клуб «Патрыёты Радзімы» (Слабадакучынская СШ) пад апекай афіцэраў запасу паспяхова ажыццяўляе пошукавую дзейнасць. Работа арганізацыі рэгулярна асвятляецца ў сродках масавай інфармацыі.
У час сходу  выступіў намеснік старшыні рэспубліканскага Савета палкоўнік Васіль Скрыннікаў:
— Беларускі саюз афіцэраў заўсёды прытрымліваецца дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь. Актыўна ўдзельнічае ў грамадска-палітычным жыцці краіны, развіцці ў грамадстве патрыятызму, выхаванні ў грамадзян пачуцця адказнасці за абарону Айчыны. Капыльшчына свята захоўвае і прымнажае афіцэрскія традыцыі.
Васіль Савельевіч выказаў удзячнасць за плённую працу падпалкоўнікам Сяргею Маргаліку і Валерыю Маліноўскаму, маёру Анатолю Бердніку і іншым.
Вопытам работы падзяліўся старшыня Капыльскай раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ Аляксандр Касінскі, які расказаў аб праведзеных агітпрабегах па месцах баявой славы, экскурсіях у вайсковыя падраздзяленні для навучэнцаў устаноў адукацыі раёна, сустрэчах з прадстаўнікамі Ваенна-навуковага таварыства пры Цэнтральным доме афіцэраў. Дарэчы, за сваю грамадскую дзейнасць Аляксандр Іванавіч пастановай Прэзідыума ГА «Беларускі саюз афіцэраў» быў удастоены нагруднага знака «За актыўную работу».
У   канцы   сустрэчы   было   прынята   рашэнне   аб   актывізацыі дзейнасці   БСА  ў  рабоце   з   насельніцтвам,   пашырэнні   форм работы з моладдзю,   прыцягненні  ў грамадскую арганізацыю новых членаў.
Барыс ДЗЕНІСЮК,
член ГА «Беларускі саюз журналістаў»
 «СП»   http://www.kopyl.by

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы