Капыльскі
філіял ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» зноў пацвердзіў свой высокі клас.
Так, сярэбранага медаля і
дыплома II ступені ўдастоены сыры «Беларускае золата» і «Гройцэр малады»
(масавая доля тлушчу 50%) у конкурсе «Лепшы прадукт — 2016» на 23-й міжнароднай
выставе прадуктаў харчавання, напіткаў і сыравіны для іх вытворчасці «Продэкспо-2016».
А на адкрытым фестывалі сыру ў г. Гродна
капыльскія сыраробы атрымалі дыплом II ступені конкурсу якасці сыру сярод
вытворцаў сырнай прадукцыі ў намінацыі «Сыры, якія адносяцца да групы сыроў з
нізкай тэмпературай другога награвання, што фармуюцца з пласта».