На
Капыльшчыне стартавала спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага —
узрост!», якое будзе праходзіць да 16 кастрычніка.
Яго асноўная мэта — прафілактыка
супрацьпраўных замахаў у адносінах да пажылых людзей. Супрацоўнікі міліцыі
наведаюць адзінокіх і адзінока пражываючых людзей, даведаюцца аб іх
жыллёва-бытавых умовах, правядуць прафілактычныя гутаркі. Асаблівая ўвага будзе
надавацца тым, хто жыве разам з асобамі асацыяльных паводзін.