23
кастрычніка 2016 года Спаса-Узнясенскі храм г. Капыля адзначыць свой
150-гадовы юбілей.
У гэты дзень у храме ў 9.30
пачнецца ўрачыстае набажэнства, якое ўзначаліць Праасвяшчэнны Антоній епіскап
Слуцкі і Салігорскі ў саслужэнні Праасвяшчэннага Веньяміна епіскапа
Барысаўскага і Мар’інагорскага, а таксама духавенства Слуцкай епархіі і
запрошаных гасцей.
Пасля святочнага набажэнства ў
14.00 у РЦК адбудзецца святочны канцэрт, прысвечаны юбілею храма.