Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Копыльские музыканты в числе победителей

24.10.2016

Дыпломам ІІІ ступені і каштоўным падарункам — камп’ютарам — па выніках XІІІ абласнога фестывалю народнай творчасці «Напеў зямлі маёй» узнагароджаны юныя музыканты з узорнага эстраднага аркестра пад кіраўніцтвам Льва Канапляніка.
Сёлета «Напеў зямлі маёй» сабраў рэкордную колькасць удзельнікаў — 23 аматарскія калектывы і 700 артыстаў. Пры гэтым да ўдзелу дапускаюцца толькі вакальныя, харэаграфічныя, інструментальныя і фальклорныя ансамблі са званнем «народны» ці «ўзорны».
Пастановачныя нумары ад кожнага раёна ацэньвалі прафесійныя музыканты і выканаўцы. Узначаліў журы ганаровы жыхар Пухавіцкага раёна — народны артыст Беларусі, кампазітар Ігар Лучанок.
Фестываль народнай творчасці Мінскай вобласці «Напеў зямлі маёй» — адна з самых адметных падзей у культурным жыцці Міншчыны, таму яму надаецца вялікая ўвага Мінскім аблвыканкамам. Асноўная яго ідэя — раскрыць багацце, разнастайнасць і хараство жанраў у самабытнай рэгіянальнай афарбоўцы.
Сваімі ўражаннямі дзеліцца кіраўнік узорнага эстраднага аркестра Леў Канаплянік:
— Мне вельмі спадабаўся фестываль. Кожны калектыў выконваў адну музычную п’есу. У выкананні нашага аркестра слухачы пачулі кампазіцыю Луі Прыма «Пой, пой, пой». І дзеці, і настаўнікі, якія ўваходзяць у аркестр, прыклалі шмат намаганняў, каб музыка не проста гучала, але і зіхацела. Вельмі яскравае ўражанне пакінула выступленне Ігара Лучанка. З цяжкасцю падняўся ён на сцэну, выканаў сваю «Спадчыну» і адзначыў, што лепш за ўсіх яе выконваў Уладзімір Мулявін. Добрых слоў заслугоўвае выступленне ансамбля «Аношкаўскія музыкі» з Нясвіжскага раёна. Яны выконваюць музычныя кампазіцыі на гармоніках. Ды такіх прыгожых і яскравых, што радуецца не толькі слых, але і вока. Здорава! Эмацыянальна! Маляўніча! Таксама з Нясвіжчыны пакінуў добрае ўражанне і калектыў лыжачнікаў, удзельнікі якога гралі і на маленькіх, і на вельмі вялікіх (амаль як лапата) лыжках. Да таго ж яны з гэтымі самымі лыжкамі выконвалі… сальта. Цікавым было і выступленне харэаграфічнага калектыву з г. Салігорска пад кіраўніцтвам Вадзіма Матанцава. Не магу не адзначыць і такую асаблівасць: калі «народныя» маюць стабільныя калектывы, то ва ўзорных адбываюцца пастаянныя змены. Дзеткі вырастаюць, на іх месца трэба рыхтаваць іншых. Але нічога, працаваць на высокім узроўні мы заўсёды стараемся.
Дзіяна ТКАЧЭНКА
Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА
«СП» http://www.kopyl.by

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы