Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Копыляне получили награды на областном фестивале-ярмарке «Дажынкі-2016»

25.11.2016

Абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2016» прайшоў 18кастрычніка ў г. Лагойску. Удзел у свяце прымала і дэлегацыя Капыльскага раёна на чале са старшынёй райвыканкама Анатолем Ліневічам.
У яе склад таксама ўвайшлі старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, дырэктар ААТ «Старыца-Агра» Уладзімір Рудакоўскі, дырэктар філіяла «Вялікая Раёўка» ААТ «Крыніца» Іван Дамашэвіч, дырэктар ААТ «Скабін» Іван Грыбок, намеснік дырэктара ААТ «Піянер-Агра» Аляксандр Канаваленка, галоўны аграном ААТ «Душава» Аляксандр Пілецкі, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Ала Кабушка, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Сцяпура, начальнік аддзела вытворчасці ўпраўлення райсельгасхарчу Наталля Ведзень.
На свяце былі ўзнагароджаны пераможцы абласнога спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў у сельскагаспадарчай галіне. Сярод іх і нашы землякі. Старшыня Мінаблвыканкама Сямён Шапіра падзякаваў за добрую працу Уладзіміру Рудакоўскаму,  дырэктару ААТ «Старыца-Агра» — сельгаспрадпрыемства дабілася самых высокіх паказчыкаў на нарыхтоўцы травяных кармоў. Сярод аператараў жывёлагадоўчых комплексаў і механізаваных ферм па вырошчванні буйной рагатай жывёлы да шасцімесячнага ўзросту сельскагаспадарчых і іншых арганізацый (іх філіялаў) адзначана Надзея Гарнастай з ААТ «Душава». Сярод маладых кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў у ліку лепшых — дырэктар філіяла «Вялікая Раёўка» ААТ «Крыніца» Іван Дамашэвіч. Яму ўручаны падарачны сертыфікат на набыццё сельскагаспадарчай тэхнікі для сельгасарганізацыі.
На падвор’і нашага раёна гасцей сустракалі ўдзельнікі аматарскага клубнага аб’яднання «Лоцвінскія ўдалухі», народныя майстры Цэнтра традыцыйнай культуры, супрацоўнікі раённага Цэнтра культуры. Тут жа былі аформлены выставы тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, Капыльскай дапаможнай школы-інтэрната, Капыльскага філіяла ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат», а таксама імправізаваныя падвор’і ААТ «Старыца-Агра», «Семежава», філіяла «Лакнея».
Сяргей КОЗЕЛ
  «СП»     http://www.kopyl.by

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы