Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

В деревне Савичи наводят порядок

02.12.2016

Старшыня райвыканкама Анатоль Ліневіч падпісаў распараджэнне аб правядзенні работ па добраўпарадкаванні ў в. Савічы Цімкавіцкага сельсавета.
«На тэрыторыі нашага раёна даволі шмат населеных пунктаў, дзе засталіся адзінкавыя жылыя дамы, астатнія або зачынены, або зарастаюць хмызняком ці дрэвамі, пабудовы раскідваюцца, адсюль у вёсак непрывабны выгляд, — каменціруе старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк. — Таму і было прынята рашэнне навесці парадак у адной з такіх вёсак. А Савічы абраны таму, што, па-першае, гэты населены пункт вельмі запушчаны. У нас даўно была задумка навесці там парадак. А па-другое, таму што побач з вёскай знаходзіцца месца пахавання знакамітага роду Вайніловічаў, якое часта наведваюць шматлікія паважаныя госці. Згадзіцеся, праязджаць праз населены пункт з непрывабным выглядам вельмі непрыемна. Усе ўчасткі, якія вызваляцца ад дрэў, кустоў і фундаментаў, будуць заараны і ўведзены ў севазварот».

Працуюць супрацоўнікі Капыльскай ЖКГ
У правядзенні суботнікаў на бязвыплатнай аснове прымаюць удзел прамысловыя, абслуговыя, будаўнічыя і іншыя арганізацыі раёна, за якімі замацаваны пэўныя ўчасткі. Напрыклад, у дзень нашага наведвання наводзілі парадак на савіцкіх землях работнікі Капыльскай ЖКГ, філіяла Мінаблпаліва, райаграсэрвісу, ПМК-11, РАНС і РБУ. Таксама ўключаюцца ў работу лясгас, аўтапарк № 21, ДРБУ № 124, раён электрычных сетак, ПМС.

Парадак наводзяць работнікі Капыльскага РБУ
«Хачу падзякаваць тым, хто не застаўся абыякавым і з першых дзён прыйшоў на дапамогу, хто разумее, што трэба, каб навокал былі чысціня і парадак», — адзначыла Ірына Кісляк.
Дарэчы, зладжаную працу ўсе арганізацыі паказалі яшчэ на месцы в. Пнівада ў Пацейкаўскім сельсавеце. Падобная ачыстка праводзіцца ў в. Калінава Доктаравіцкага сельсавета, у планах — в. Калодзезнае Цімкавіцкага і Слабодка Грозаўскага сельсаветаў.
Гэтыя работы спыняцца не будуць, таму што звароты грамадзян па расчыстцы пустуючых участкаў прадаўжаюць паступаць. Плануецца скласці графік, які будзе рэгламентаваць чарговасць, бо адразу ахапіць усе населеныя пункты практычна немагчыма, будзе паступовы пераход ад аднаго населенага пункта да другога.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота аўтара
 
  «СП»     http://www.kopyl.by

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы