Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

В Копыльском РЦК состоялся концерт Национального академического народного хора имени Цитовича

13.12.2016

«Песню немагчыма пераказаць, песню трэба слухаць, а танцы — глядзець!» — менавіта так можна сказаць пра канцэрт Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору імя Цітовіча, які адбыўся ў раённым Цэнтры культуры.

Спявае хор
Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор — народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне», Ганаровы акадэмік Міжнароднай кадравай акадэміі, прафесар Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі. Асабліва прыемна было ведаць, што сярод прыгажунь-танцорак  і наша зямлячка — Вікторыя Сцяпура, артыстка вышэйшай катэгорыі, якая працуе ў калектыве з 2002 года.

Вікторыя Сцяпура
Народная музычная творчасць — гэта арганічнае спалучэнне песні, танца і музыкі. І кожны, хто прыйшоў гэтым па-восеньску цьмяным вечарам у РЦК, адчуў, колькі душы і сэрца ўкладзена артыстамі ў кожны твор песенна-танцавальнага рэпертуару. Здаецца, у выкананні аркестра чуеш пералівы вясновага раўчука, спевы жаўрукоў, адчуваеш нешта запаветнае. Тое, што стаілася недзе ў глыбіні душы, а прачнулася толькі цяпер, пры яркім асвятленні сцэны і шчырым выкананні.
Праграма называлася «Кірмаш», таму і выступленне хору ўспрымалася не як канцэрт, а як сапраўдны спектакль. Песня суправаджалася рухам, танец як быццам нараджаўся з песні, а абрады — гэта сапраўды тэатралізаваныя закончаныя дзеянні. Праграма хору была напоўнена рознымі песеннымі і танцавальнымі нумарамі, якія адлюстроўваюць багацце вобразаў, эмацыянальных адценняў нацыянальнага мастацтва розных народаў. Лірычная шырыня, драматычны пафас, востры гумар яўрэяў, беларусаў, рускіх, украінцаў былі ярка прадстаўлены побач, на адной сцэне, у песнях, танцах, жартах. І не дзіва! Бо на кірмашы збіраюцца разам людзі розных нацыянальнасцей. Таму і захапляе танцавальна-музычна-харавое дзеянне, бліскучыя танцы, і ты, як быццам, прымаеш удзел у гэтым народным свяце. Тут, як у калейдаскопе, спалучыліся душэўныя мелодыі, раздумлівыя карагоды, якія змяняліся гарэзнымі танцамі з мноствам віртуозных трукаў і нібы апальвалі віхравым напалам. Таму гледачы шчыра ўсміхаліся, неаднойчы выклікалі на біс выканаўцаў і шчыра дарылі ім апладысменты.
Нацыянальны акадэмічны народны хор імя Цітовіча — гэта тры групы: харавая, танцавальная і аркестравая. Усяго — 105 чалавек. Сапраўдная грамада, якая на канцэртах ператвараецца ў адзіны жывы арганізм: кожная дэталь тут навостраная, кожны чалавек на сваім месцы.

Мастацкі кіраўнік Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі:
— Мы ў Капылі не ўпершыню, але такога гарачага прыёму яшчэ не бачылі. Таму і артысты, і музыканты, і асабіста я — усе мы вельмі ўдзячны за тыя апладысменты, якія нам падарылі капыляне. Ведаеце, мы працуем з народнай песняй. А яна — наша духоўная гісторыя, наша святыня. З вуснаў у вусны, ад сэрца да сэрца, праз многія сотні гадоў прыйшоў у сённяшні дзень гэты цуд. Таму мы імкнёмся збіраць разам усё лепшае, што ёсць у скарбніцы беларускай нацыянальнай музычнай культуры. Нашы песні і танцы вельмі любяць за мяжой, мы часта гастралюем. Не так даўно вярнуліся з Масквы. Многа ездзім і па роднай Беларусі. Бо музычнае мастацтва валодае велізарнай сілай уздзеяння. Яно прыносіць людзям радасць, абуджае ў іх пачуццё прыгожага. Любіце добрую песню, добрую музыку — яна сапраўдны сябар чалавека. Яна робіць нас больш добрымі, чыстымі, справядлівымі.
Дзіяна ТКАЧЭНКА
Фота аўтара
  «СП»     http://www.kopyl.by

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы