Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Состоялось расширенное заседание Совета Копыльской районной организации РОО «Белая Русь»

29.12.2016

Пра выкананне Плана мерапрыемстваў, прынятых на 2016 год, і падрыхтоўку да правядзення справаздачна-выбарнай кампаніі, якая пройдзе ў 2017 годзе, ішла гаворка на пашыраным пасяджэнні Савета Капыльскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь».

Ларыса Юха (справа) уручае Падзячнае пісьмо Марыі Сандрозд
Старшыня раённай арганізацыі Марыя Сандрозд адзначыла, што членамі «Белай Русі» ў Капыльскім раёне сёння з’яўляюцца 1015 чалавек, якія аб’яднаны ў 51 пярвічку. Марыя Леанідаўна канстатавала, што за дзесяць гадоў свайго існавання раённая арганізацыя стала адной з самых шматлюдных арганізацый рэспубліканскага грамадскага аб’яднання. У бягучым годзе працавалі згодна з зацверджаным планам мерапрыемстваў: прымалі ўдзел у рэалізацыі сацыяльных праектаў, імкнуліся да дасягнення грамадскай згоды, ажыццяўлялі падтрымку моладзі, грамадскі кантроль, удзельнічалі ў выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання. Штомесячна члены раённай арганізацыі прымалі ўдзел у брэндавых акцыях «Белай Русі», такіх як «Белая Русь» — з любоўю да дзяцей», «Белая Русь» — за здаровы лад жыцця», «Белая Русь» упрыгожвае Беларусь», «У Новы год з «Белай Руссю» і многіх іншых.
Прадстаўнікі аб’яднання актыўна ўдзельнічаюць у арганізацыі і правядзенні розных мерапрыемстваў, у тым ліку і дабрачынных. У актыве арганізацыі дзясяткі мерапрыемстваў, накіраваных на ўзаемадзеянне з дзецьмі, ветэранамі вайны і працы. Ведаюць членаў «Белай Русі» ў раённым цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, сацыяльна-педагагічным цэнтры, тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
З 2008 года працуе грамадская прыёмная «Белай Русі», за апошні год сюды с просьбамі аб дапамозе або парадзе звярнуліся 22 чалавекі.
Спіс напрамкаў дзейнасці арганізацыі пастаянна пашыраецца. Але каб усё задуманае ўвасаблялася ў жыццё, аб’яднанню патрэбныя свежыя, энергічныя сілы. «Белая Русь» — арганізацыя для ініцыятыўных, неабыякавых людзей, і яе дзверы адчынены для кожнага.
Будучы год у «Белай Русі» прой-дзе пад знакам справаздач і выбараў. Адно з такіх пытанняў было разгле-джана і падчас пашыранага пасяджэння членаў Савета: старшыня раённай арганізацыі Марыя Сандрозд падала заяву с просьбай аб вызваленні яе ад займаемай пасады. Згодна са Статутам абавязкі кіраўніка раённай арганізацыі ўскладзены на намесніка старшыні Алену Міхайлоўскую. А ў адрас Марыі Леанідаўны прагучала ад калег мноства шчырых слоў падзякі за старанную працу і пажаданні ўсіх даброт, а начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі  райвыканкама Ларыса Юха ўручыла Марыі Сандрозд Падзячнае пісьмо старшыні Капыльскага райвыканкама.
Маргарыта САКОВІЧ
Фота аўтара
 «СП»   http://www.kopyl.by

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы