Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

В Копыльском почтовом отделении состоялся областной День подписчика

30.12.2016

Прыемна, што ў газеты «Слава працы» ёсць надзейныя чытачы і падпісчыкі, якія шмат гадоў крочаць па жыцці з раёнкай. Частка з іх, а таксама шэраг іншых капылян, завіталі на Дзень падпісчыка, які праходзіў у гарадскім паштовым аддзяленні ў межах падпісной кампаніі на перыядычныя выданні на першае паўгоддзе 2017 года.

Супрацоўнікі РВПС Таццяна Маргалік і Ірына Кіш дапамагаюць арганізоўваць падпіску сям’і Баркоўскіх
Сустрэчы з чытачамі ўжо сталі традыцыйнымі. Гэта цудоўная магчымасць пазнаёміцца з тымі, для каго мы ствараем газету. Мы раімся з нашымі падпісчыкамі, гатовы выслухаць і ўзяць на заметку любыя слушныя парады і заўвагі.
— Вельмі люблю чытаць «Слава працы», — прызналася капылянка Людміла Ермаковіч, якая па традыцыі першай прыйшла на Дзень падпісчыка. — Тут можна знайсці ўсе навіны нашага горада і раёна, даведацца, калі і дзе будуць праходзіць розныя мерапрыемствы. Гэта любімае выданне нашай сям’і.
Яшчэ адзін наш падпісчык, капылянін Мікалай Баркоўскі, аддае перавагу сельскагаспадарчай тэматыцы. З цікавасцю чытае матэрыялы пра жыццё вёскі, пра перадавікоў вытворчасці, парады па хатніх справах. Дарэчы, як адзначыў Мікалай Францавіч, падпісваецца ён на газету яшчэ з даўніх часоў.
А вось метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета Алена Карповіч не прапускае навіны сферы адукацыі, культуры. Яно і не дзіўна. Яе дачка, юная зорачка Капыльшчыны Насця Карповіч — часты госць на старонках раёнкі. Жанчына адзначыла, што ў апошні час «Слава працы» стала яшчэ больш цікавай і разнастайнай.
— Выпісваю газету для сябе і ў падарунак для сваёй дачкі, — шчыра прызналася Людміла Рымашэўская. — З цікавасцю чытаю ўсе матэрыялы. Вельмі падабаюцца кулінарныя рэцэпты, красворды, сканворды, але хацелася б, каб і адказы на іх публікаваліся.
Заўзятыя прыхільнікі «Слава працы» на памяць аб выданні атрымалі невялікія сувеніры з сімволікай любімай газеты. Дарэчы, усяго за гэты дзень на гарадскім аддзяленні паштовай сувязі было выпісана 183 экзэмпляры раёнкі.
Выпісаць тое ці іншае выданне актыўна запрашалі супрацоўнікі раённага вузла паштовай сувязі разам з яго начальнікам Інай Былюк. У выніку за дзень аформлена падпіска амаль на 500 выданняў. Былі і тыя, хто афармляў падпіску больш чым на 60 ці 100 рублёў (дэнамінаваных), за што яны былі заахвочаны каштоўнымі падарункамі.
Што датычыцца раёнкі, то жывы інтарэс да яе  прадэманстравалі капыляне, якія прыйшлі на Дзень падпісчыка. І гэта не можа не радаваць. Дзякуючы такому неабыякаваму стаўленню, газета і надалей будзе старацца друкаваць актуальныя публікацыі пад традыцыйнымі і новымі рубрыкамі, практыкаваць новыя падыходы да работы са сваімі чытачамі.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота аўтара
  «СП»     http://www.kopyl.by

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы