Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Успех Анастасии Карпович

05.01.2017

Цырымонія ўзнагароджання 20 дзяцей, удастоеных па рашэнні ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама звання «Вучань года Мінскай вобласці-2016», адбылася на абласным свяце ў Салігорску.

Цырымонія ўзнагароджання 20 дзяцей, удастоеных па рашэнні ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама звання «Вучань года Мінскай вобласці-2016», адбылася на абласным свяце ў Салігорску.Вучні-лідары атрымалі дыпломы, а таксама значкі. Традыцыя ўзнагароджання на галоўнай абласной ёлцы дзяцей, якія асабліва вызначыліся ў вучобе, творчасці, навуцы і спорце, была закладзена ў мінулым годзе. Сярод тых, хто сёлета атрымаў ганаровае званне вучня года, і вучаніца 7 «А» класа гімназіі № 1 г. Капыля Настасся Карповіч, якая адзначана ў кірунку «Творчая дзейнасць».З самых ранніх гадоў Насця захапляецца музыкай, мае цудоўныя вакальныя даныя. У 2016 годзе яна заваявала першую прэмію VI Міжнароднага конкурсу «Jazz-Time», з’яўлялася пераможцай конкурсу песні «Золотая лира», ІІІ Міжнароднага конкурсу-фестывалю музычна-мастацкай творчасці «Славянские встречи», Міжнароднай алімпіяды «Мой мир — искусство», ІІІ Рэспубліканскага фестываля-конкурсу песні ДТСААФ «Воину-победителю поем мы славу». Жыццёвае крэда Настассі — «З песняй па жыцці».Увогуле на галоўнай абласной ёлцы ў Палацы культуры Салігорска сабраліся 740 хлопчыкаў і дзяўчынак з раёнаў Мінскай вобласці (15 з іх прадстаўлялі Капыльшчыну). Удзел у мерапрыемстве прыняў і старшыня Мінаблвыканкама Сямён Шапіра. Ён цёпла павіншаваў з надыходзячым Новым годам, пажадаў дзецям здароўя і поспехаў у вучобе, адзначыўшы, што ў Беларусі працягваецца будаўніцтва аб’ектаў адукацыі і спартыўных аб’ектаў, важнасць якіх відавочная. У цэлым дзяржавай робіцца многае, каб дзеці вырасталі ўсебакова развітымі людзьмі, асабліва падкрэсліў Сямён Шапіра. Пасля гэтага губернатар разам з ганаровымі гасцямі свята ўручыў дзецям падарункі.У гэтым годзе абласное дабрачыннае свята атрымала назву «Навагодняе падарожжа ў казачную краіну». Яго арганізатары стварылі для дзяцей незабыўную атмасферу. Дзеці прынялі ўдзел у забаўляльнай праграме «Горад дзяцінства», сустрэліся з казачнымі героямі, азнаёміліся з выставамі творчых работ, паспявалі ў караоке, сфатаграфаваліся на памяць. Таксама для дзяцей паказалі прадстаўленне «Добрая казка чароўнага ліхтара».Сяргей КОЗЕЛ

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы