Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

В горнолыжном центре «Силичи» состоялась церемония чествования ветеранов АПК Минской области

06.01.2017

Цудоўным святам напярэдадні Новага года для ветэранаў аграпрамысловага комплексу Мінскай вобласці стала традыцыйная цырымонія ўшанавання ветэранаў АПК цэнтральнага рэгіёну. Тыя, хто ўнеслі значны ўклад у развіццё эканомікі  беларускай вёскі, былі запрошаны на цёплы прыём да старшыні Мінскага аблвыканкама Сямёна Шапіры ў рэспубліканскі гарналыжны цэнтр «Сілічы», што ў Лагойскім раёне. Адкрываючы мерапрыемства, старшыня Мінаблвыканкама Сямён Шапіра выказаў упэўненасць, што зямля дзякуе шчодрым ураджаем толькі тады, калі чалавек аддае ёй усе свае веды, сілы і любоў. «Вы ўпісалі нямала слаўных старонак у гісторыю нашай краіны і Мінскай вобласці. Многія з вас, даўно перасягнуўшы пенсійны парог, па-ранейшаму ў працоўным страі — на ферме, у майстэрнях, за рулём трактара, — адзначыў губернатар. — Вашымі імёнамі ганарылася і ганарыцца воб-ласць, таму было вырашана зрабіць традыцыйнымі такія сустрэчы, і сёння гэта ўжо трэцяе мерапрыемства. На іх ёсць магчымасць яшчэ раз падзякаваць вам за нялёгкую працу на зямлі і вернасць сваёй прафесіі. Акрамя таго, гэта яшчэ і своеасаблівая справаздача аб поспехах працаўнікоў АПК і праблемах, якія неабходна вырашаць, каб рухацца ў сваім развіцці далей».Нягледзячы на шэраг цяжкасцей, у тым ліку звязаных з неспрыяльнымі ўмовамі надвор’я, Мінская вобласць, як і ў папярэднія гады, унесла дастойны ўклад у забеспячэнне харчовай бяспекі Беларусі, падкрэсліў Сямён Шапіра. Па выніках працы за 11 месяцаў бягучага года тэмп росту вытворчасці валавой прадукцыі ва ўсіх катэгорыях гаспадарак склаў больш за 105%. Сямён Шапіра звярнуў асаблівую ўвагу, што ў развіцці рэгіёну адбыліся прыкметныя якасныя зрухі. Добраўпарадкаваны гарады і пасёлкі, пракладзены сучасныя аўтамагістралі, у сельскай мясцовасці з’явілася звыш 300 аграгарадкоў з развітой інфраструктурай. Старшыня Мінаблвыканкама запэўніў, што работа па добраўпарадкаванні населеных пунктаў і навядзенні парадку на зямлі працягнецца.«Кожны з тых, хто сёння тут, — асобная старонка гісторыі дзяржавы, — адзначыў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы падчас віншавання ветэранаў. — Менавіта вы ў свой час зрабілі краіну. Вы пабудавалі падмурак, на якім сёння грунтуемся мы, умацоўвалі нацыянальную бяспеку. Гэта не толькі ваенная моц, абараназдольнасць, але і харчовая бяспека. Ніякая глыба золата не заменіць чалавеку кавалачак хлеба».У склад дэлегацыі Капыльшчыны ўвайшлі заслужаныя людзі раёна. Былы кіраўнік калгаса «Авангард», уладальнік ордэнаў Працоўнага Чырвонага Сцяга і «Знак Пашаны», бронзавага медаля ВДНГ Уладзімір Майсейчык 47 гадоў аддаў працы ў сельскай гаспадарцы. Такі ж стаж і ў былога старшыні калгаса «Цімкавіцкі» Віктара Іванавіча Коласа, які ўзнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», медалямі «За працоўную доблесць», «За працоўную адзнаку», Залатым медалём імя Вавілава. 60 гадоў у калгасе «Пралетарый» адпрацавала неаднаразовая пераможца сацыялістычных спаборніцтваў Ніна Пятроўна Тарчыла (на заслужаны адпачынак пайшла загадчыцай свінатаварнай фермы). Заўсёды добрыя ўраджаі давалі палеткі, якія даглядаў былы галоўны аграном калгаса «Цімкавіцкі» Барыс Станіслававіч Стэфановіч. 46 гадоў у ветэрынарнай галіне саўгаса «Бабоўня» адпрацавала Марыя Ільінічна Карповіч. Звыш 40 гадоў узначальвала паляводчую брыгаду ў калгасе «Бальшавік» Тамара Аляксандраўна Крэпская. Заўсёды добрымі былі надоі ў аператара машыннага даення ААТ «Скабін» Марыі Васільеўны Дзямчук, і сёння яна яшчэ ў страі. На жаль, па ўважлівых прычынах трапіць на святочную цырымонію не змог былы брыгадзір паляводчай брыгады калгаса «Семежава» Васіль Васільевіч Сянюк. А ганарыцца яму таксама ёсць чым: ён узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі «За доблесную працу» і «За працоўную адзнаку».Падчас мерапрыемства ветэранам было пра што расказаць, што ўзгадаць і напярэдадні святаў цудоўна адпачыць.У склад дэлегацыі таксама ўвайшлі старшыня раённага Савета ветэранаў Казіміра Ганчар, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі  райвыканкама Наталля Гарбацэвіч і старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Ірына Сцяпура.Сяргей КОЗЕЛФота аўтара«СП»

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы