Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

В агрогородке Семежево Копыльского района на Старый Новый год прошел народный обряд «Калядныя Цары»

18.01.2017

Гэта незвычайнае дзейства ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі, Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.Сёлета споўнілася 20 гадоў, як упершыню РУП «Беларускі відэацэнтр» прапанаваў шырокаму колу гледачоў відэаролік пра «Калядных Цароў» з вёскі Семежава. Відовішчны абрад, які здаўна адбываецца ў ноч з 13 на 14 студзеня,  быў адноўлены менавіта дзякуючы ўспамінам мясцовага насельніцтва, карпатлівай рабоце супрацоўнікаў аддзела культуры Капыльскага райвыканкама і беларускіх навукоўцаў. Па сённяшні дзень абрад прыцягвае ўвагу не толькі прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі, але і жыхароў з розных куткоў Беларусі, блізкага і нават далёкага замежжа. На Шчодры вечар, цяпер ужо ў аграгарадку Семежава, як толькі на яго спусціліся прыцемкі, перад вялікай аўдыторыяй местачкоўцаў, гасцей свята і маленькіх калядоўшчыкаў, апранутых у традыцыйныя касцюмы Казы, Цыганкі, Ката і Зайца, з’явіліся галоўныя героі вечара — «старэйшы» і «маладзейшы» калектывы «Цароў». Пасля слоў прывітання маладыя мужчыны і юнакі дружным строем пайшлі па вуліцах аграгарадка, каб павіншаваць гаспадароў сядзіб з цудоўным святам. Адной з характэрных акалічнасцей сёлетняга абраду можна назваць той факт, што многія ўдзельнікі ўпершыню прымералі на сябе касцюмы «Калядных Цароў». Тым не менш, кожны з іх са сваёй роляй спраўляўся даволі ўпэўнена.  Працэсія «Цароў» у суправаджэнні мясцовых персанажаў Дзеда і Бабы, заходзячы ў хаты на Шчадрэц,  разыгрывае драму «Цар Максіміліян». Здаўна вядзецца, што калі маладыя хлопцы завітаюць у хату, тады ў ёй будзе дабрабыт, і ў бягучым годзе толькі добрыя весткі парадуюць яе насельнікаў. Таму пасля візіту доўгачаканага строю гаспадары не скупяцца на падарункі: свойскія каўбасы, паляндвіца, разнасолы — усё, чым багатая хата, ідзе ў торбу яшчэ аднаго персанажа Шчодрага вечара — Механошы. Калі вуліцы ўжо трывала ахутаў змрок, удзельнікі абраду запалілі факелы, і пад гукі народнай песні «Посею лебеду на берегу…» накіраваліся да чарговай хаты, дзе іх чакалі гаспадары і шчодрыя пачастункі Каляднага вечара.Сяргей ЛАЗОЎСКІФота аўтара «СП»  http://www.kopyl.by

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы