Каб абараніць аўтамабільныя дарогі падчас снежных заносаў, практыкуецца выкарыстанне снегазатрымліваючых канструкцый.Такая агароджа з ярка-аранжавай палімернай сеткі з’явілася ўздоўж самых праблемных участкаў рэспубліканскай трасы Р-61 (Узда – Капыль – Гулевічы). Яна мае агульную даўжыню 1150 пагонных метраў і ўстаноўлена ЛДД-653 філіяла «ДЭУ № 65» РУП «Мінскаўтадор-Цэнтр». Прыстасаванне мабільнае, лёгка перамяшчаецца з аднаго месца на другое ў залежнасці ад напрамку ветру і разлічана на шматразовае выкарыстанне.