У раёне працягваецца раскарчоўка непладаносных садоў.Як паведаміла начальнік аддзела вытворчасці райсельгасхарчу Наталля Ведзень, з запланаваных 120 гектараў раскарчавана 88. На астатніх 32 гектарах пакуль што вядзецца абрэзка дрэў. Сёння раскарчоўкай займаюцца ў ААТ «Капыльскае» і КСУП «Доктаравічы», а вось у СГФ «Руднае» і ААТ «Ціміразеўскі» за гэту работу яшчэ не браліся.Усяго ў Капыльскім раёне пасля раскарчоўкі садоў у 2016 годзе ў сельгасабарот уведзены 127 гектараў зямлі.