Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

В Тимковичской средней школе имени Кузьмы Чорного состоялась презентация книги «Кузьма Чорный. Человек — это целый мир»

10.02.2017

Яна выйшла ў 2016 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» ў серыі «Жыццё знакамітых людзей Беларусі».Яна была арганізавана па ініцыятыве дырэктара Літаратурнага музея Кузьмы Чорнага Людмілы Ніжэвіч. У актавай зале сабраліся вучні старэйшых класаў, педагогі, шаноўныя госці. Сярод тых, хто завітаў у Цімкавічы на святочную імпрэзу, была ўкладальнік твора Галіна Шаблінская — загадчык аддзела літаратурна-мастацкіх праграм Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё. Прыехалі таксама галоўны рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Віктар Шніп, галоўны рэдактар і прэзідэнт МГА «Беларускі кнігазбор» Кастусь Цвірка, дацэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры БДУ кандыдат філалагічных навук, паэтэса Ірына Багдановіч, унук Кузьмы Чорнага, перакладчык Мікола Раманоўскі, прадстаўнікі Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, газеты «Літаратура і мастацтва» і інш. Галіна Шаблінская падрабязна распавяла пра сваю працу над кнігай «Кузьма Чорны. Чалавек — гэта цэлы свет», раскрыла яе структуру, азнаёміла з матэрыяламі з сямейнага архіва пісьменніка, дакументамі з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі, якія ўвайшлі ў кнігу. У юбілейным выданні аб’ёмам 500 старонак, якое падрыхтавана да 115¬годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага, сабраны ўспаміны, артыкулы, эсэ, інтэрв’ю родных і блізкіх творцы, яго сяброў, пісьменнікаў, літаратуразнаўцаў, дзеячаў мастацтва. Усе разам яны ствараюць партрэт жывога чалавека, на долю якога выпала шчасце быць Мастаком «боскай міласцю» і зведаць на ўласным лёсе жорсткую праўду свайго часу, aле не здрадзіць сабе, беларускаму слову і Бацькаўшчыне.Канцэптуальна кніга складаецца з пяці раздзелаў. Першы прысвечаны сям’і і роду Раманоўскіх, другі ўключае ўспаміны пра К. Чорнага яго сучаснікаў, трэці — погляд літаратуразнаўцаў розных пакаленняў на творчасць класіка, чацвёрты — мемуарная і эпісталярная спадчына пісьменніка, пяты — ушанаванне яго памяці.Упершыню друкуецца некалькі ўнікальных матэрыялаў з сямейнага архіва пісьменніка, а таксама лісты К. Чорнага з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.Школьнікі з цікавасцю слухалі выступленні шаноўных гасцей, задавалі ім пытанні. Цудоўным аздабленнем літаратурнага свята сталі аўдыязапіс урыўка са спектакля паводле рамана Кузьмы Чорнага «Млечны Шлях», а таксама выступленне кампазітара і барда Алеся Камоцкага.Экзэмпляры кнігі «Кузьма Чорны. Чалавек — гэта цэлы свет» са словамі найлепшых пажаданняў у адрас чытачоў і аўтографамі гасцей папоўнілі фонды школьнай і сельскай бібліятэк. А Мікола Раманоўскі падарыў установе адукацыі, якая носіць імя яго славутага дзеда, старажытныя геаграфічныя карты Рэчы Паспалітай, на якіх абазначаны і Цімкавічы.Маргарыта САКОВІЧ «СП»  http://www.kopyl.by

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы