Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Благодарность за воспитание патриотов

17.02.2017

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Слабадакучынскай СШ Барыс Дзенісюк і педагог-арганізатар Цімкавіцкай СШ Наталля Наркевіч удастоены грамат і прэмій Капыльскага раённага аб’яднання прафсаюзаў. Узнагароды ўручаны за актыўную работу па ваенна-патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення.Як адзначыла старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Галіна Лукашэвіч, падобныя мерапрыемствы па ўшанаванні актывістаў праводзяцца па ўсёй рэспубліцы пасля атрымання Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 2016 года. Яна прысуджана за значны ўклад у патрыятычнае выхаванне грамадзян, правядзенне маштабнай рэканструкцыі і рэстаўрацыі мемарыяльнага комплексу «Курган Славы». «Гэта заслуга ўсіх членаў прафсаюза краіны, бо часцінка ўзносаў кожнага, у тым ліку і капылян, укла-дзена ў аднаўленне мемарыяла,  — адзначыла падчас сустрэчы ў Слабадакучынскай СШ Галіна Лукашэвіч. — Гэта робіцца дзеля таго, каб памяць пра Вялікую Айчынную вайну засталася навечна. І ў нашым раёне праводзіцца значная работа ў гэтым напрамку. Напрыклад, Капыльскі доследны лясгас рэканструяваў зямлянкі ў лесе каля в. Лавы, сіламі раённага аб’яднання прафсаюзаў адноўлена агароджа каля мемарыяла спаленай у гады вайны в. Вялікія Прусы. Шмат работы праводзіцца з ветэранскімі і маладзёжнымі арганізацыямі».Словы ўдзячнасці ўсім запрошаным за годнае ваенна-патрыятычнае выхаванне выказалі намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ліпніцкі, старшыня раённага Савета ветэранаў Казіміра Ганчар, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Людміла Камёнка.  Неад’емнай часткай мерапрыемства стаў музейны ўрок. Як адзначыў Барыс Дзенісюк, у Слабадакучынскай СШ вядзецца пастаянная мэтанакіраваная работа па патрыятычным выхаванні. Толькі за два апошнія гады адкрыты помнікі герою Лаўскага бою Уладзіміру Качаноўскаму і загінуўшым землякам з в. Роспы, даглядаюцца больш за 30 пахаванняў, брацкіх магіл. Работа праводзіцца ў цеснай сувязі са Сл.-Кучынскім сельвыканкамам, шматлікімі грамадскімі арганізацыямі.Непасрэднымі ўдзельнікамі музейнага ўрока сталі члены школьнага клуба «Патрыёты Радзімы», а таксама старшыня ветэранскай арганізацыі аддзялення «Слабада-Кучынка» ААТ «Старыца-Агра» Святлана Астрэйка, Аляксандр Кандыбовіч і іншыя ветэраны мясцовай пярвічкі. Падчас яго чыталі вершы, спявалі, танцавалі, дэманстравалі відэазапісы.Ваенна-патрыятычнае выхаванне з’яўляецца адным з вядучых напрамкаў у рабоце і Цімкавіцкай СШ. Як адзначыла Наталля Наркевіч, Цімкавічы — гэта даволі вядомае гістарычнае месца. Навучальная ўстанова славіцца сваім музеем 17-га пагранатрада. Таму вучні і педагогі проста абавязаны захоўваць традыцыі. Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, працы з’яўляюцца пастаяннымі гасцямі ў школе, ім аказваецца шэфская дапамога. Напрыклад, яны сталі ўдзельнікамі літаратурна-музычнай кампазіцыі «Славутыя імёны землякоў», таксама былі запрошаны на ваенна-спартыўную гульню «Бастыёны мужнасці» і іншыя мерапрыемствы. Акрамя таго цімкавіцкія школьнікі адказваюць за навядзенне парадку на месцах баявой славы.Працягам мерапрыемства стаў круглы стол з удзелам прадстаўнікоў некаторых грамадскіх арганізацый раёна. Напрыклад, лідары аб’яднання прафсаюзаў, ветэранскай арганізацыі і БРСМ нагадалі пра пагадненне, якое заключана паміж іх аб’яднаннямі, расказалі пра сумесную работу на 2017 год. Старшыня раённага каардынацыйнага савета палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў, старшыня РАС ДТСААФ Аляксандр Касінскі таксама падзяліўся планамі на гэты год. Як адзначыў Аляксандр Іванавіч, дадзеным мерапрыемствам у Слабадакучынскай СШ адкрыты традыцыйны месячнік абаронна-патрыятычнай і спартыўнай работы. Сёлета ён прысвячаецца Дню абаронцаў Айчыны, 90-годдзю з дня ўтварэння ДТСААФ і 30-годдзю ветэранскага руху.Сяргей КОЗЕЛФота аўтара «СП»  http://www.kopyl.by

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы