Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

На высоте исторического Олимпа

28.02.2017

Чалавек, які захоўвае сувязь паміж мінулым і будучыняй. Менавіта так можна ахарактарызаваць сутнасць дзейнасці дырэктара Капыльскага раённага краязнаўчага музея Валянціны Шураковай.
І ўдакладніць: яе жыццёвае крэда — працаваць з душой і поўнай самааддачай. Толькі так  можна дасягнуць адметных вынікаў, заслужыць важкі аўтарытэт як у жыхароў раёна, так і далёка за яго межамі. Дзякуючы няўрымслівасці Валянціны Леанідаўны, пра Капыльшчыну ведаюць далёка за яе межамі. Да нас  на экскурсіі едуць не толькі з розных куткоў Беларусі, але і з Расіі, Германіі, Швецыі, Ізраіля, Злучаных Штатаў Амерыкі…
Літаральна днямі па выніках Мінскага абласнога конкурсу «Творчы алімп Міншчыны» Капыльскі раённы краязнаўчы музей стаў пераможцам у намінацыі «Музейная справа». І гэта зусім невыпадкова: для ўдзелу ў конкурсе быў прадстаўлены праект «Гісторыя яўрэйскай культуры», рэалізацыя якога праходзіць ужо на працягу амаль сямі гадоў.
Мінулы год наогул для супрацоўнікаў музея быў яскравым на падзеі. Самым важным вынікам напружанай краязнаўчай працы можна лічыць той факт, што наш горад стаў старэйшым. Новы ўзрост Капыля, у сваю чаргу, даў штуршок для развіцця некалькіх даўніх ідэй кіраўніцтва раёна: набыццё новага выгляду Замкавай гары, развіццё турыстычнай інфраструктуры. Дарэчы, ажыццяўленне задуманага будзе праходзіць з актыўным удзелам работнікаў музея пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і навукоўцаў.
…Каб адразу правільна расставіць прыярытэты, яшчэ будучы маладым кіраўніком Валянціна Шуракова вызначыла асноўныя прынцыпы ў рабоце, якія ўзяла ад цудоўных настаўнікаў. Прыкладам вядзення спраў для яе сталі выдатны краязнаўца, навуковы супрацоўнік музея Фёдар Канстанцінавіч Абрамчык, былыя загадчыкі аддзела культуры. Але за 32 гады работы на пасадзе дырэктара Валянціна Леанідаўна выпрацавала і свае правілы, якімі сёння кіруюцца і яна сама, і яе маладыя калегі.
Дзіяна ТКАЧЭНКА
Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА
 «СП»   http://www.kopyl.by

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы