Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Спорт — это нелегкий труд

01.03.2017

Нямногія вучні старэйшых класаў на пытанне «Кім ты хочаш быць?» упэўнена дадуць дакладны адказ. А вось выхаванец аддзялення «лыжныя гонкі» Плешчаніцкай дзяржаўнай абласной сярэдняй школы-вучылішча алімпійскага рэзерву Руслан Гарнастай ўжо ў малодшых класах ведаў, што абавязкова будзе спартсменам. Першыя перамогі і станоўчыя эмоцыі прыйшлі на раённых спаборніцтвах па кросе, калі юнак яшчэ навучаўся ў Лясноўскай сярэдняй школе. Настаўнік фізічнай культуры ўстановы адукацыі Віталь Позняк зразумеў адразу: будзе з хлопца добры спартсмен. Рухавы, спрытны, дысцыплінаваны, Руслан больш чым на «выдатна» выконваў усе нарматывы па фізпадрыхтоўцы. На адным са спаборніцтваў талент юнака заўважыў і трэнер ДЮСШ Капыльскай РПА БПС работнікаў АПК Дзмітрый Була. Менавіта ён і прапанаваў перавесціся вучыцца ў гімназію № 1 г. Капыля, каб займацца спортам на больш высокім узроўні.Падчас навучання ў гарадской установе адукацыі Руслан захапіўся лыжамі. Але выступаць за гонар гімназіі, сваёй дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, Капыльскага раёна і нават Мінскай вобласці даводзілася па розных відах спорту. Апошнім часам (яшчэ да школы-вучылішча алімпійскага рэзерву) Руслан Гарнастай браў старт больш чым на дзясятку буйных рэспубліканскіх спаборніцтвах. Ён станавіўся пераможцам і прызёрам  Нацыянальнага фестывалю бегу «Языльская дзясятка», XXXII Міждзяржаўнага марафону «Адкрыццё сезона»  ў Асіповічах, рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне, лыжных гонках і стральбе з пнеўматычнай зброі «Снежны снайпер», рэспубліканскай спартакіяды спецыялізаваных вучэбна-спартыўных устаноў прафсаюзаў па лёгкай атлетыцы і многіх іншых. Адным з адметных поспехаў можна лічыць сёлетняе адкрытае першынство Рэспублікі Беларусь па лыжных гонках, дзе Гарнастай выканаў нарматыў кандыдата ў майстры спорту.З верасня 2016 года Руслан навучаецца ў Плешчаніцах. Як адзначыў юнак у размове, у вучылішчы даводзіцца шмат трэніравацца і, пры гэтым, не забываць пра вучэбную праграму. Таму лічыць, што спорт — даволі цяжкая праца. Але, калі прытрымлівацца пэўнай мэты ў жыцці, тады пераадольваць усе цяжкасці становіцца значна лягчэй.Сяргей ЛАЗОЎСКІ «СП»   http://www.kopyl.by

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы