Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

С индивидуальным подходом

14.03.2017

Працягвае сваю работу раённая камісія па разглядзе заяў грамадзян аб вызваленні ад выплаты збору на фінансаванне дзяржаўных расходаў за 2015 год па Дэкрэце № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства»

Працягвае сваю работу раённая камісія па разглядзе заяў грамадзян аб вызваленні  ад выплаты збору на фінансаванне дзяржаўных расходаў за 2015 год па Дэкрэце № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства».  Нагадаем, што выплата збору ажыццяўляецца на падставе паведамлення падатковай інспекцыі.
Людзям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, ідуць насустрач. Атрымаўшы паведамленне, чалавек мае права прадставіць дакументы або тлумачэнні, якія могуць вызваліць яго ад выплаты збору. Для гэтага яму трэба звярнуцца ў «адно акно» райвыканкама і напісаць заяву. Пры сабе ў абавязковым парадку трэба мець дакумент, які пацвярджае асобу, даведку са звесткамі аб даходах самога грамадзяніна і членаў яго сям’і, якія з ім сумесна пражываюць за 12 месяцаў, што папярэднічалі месяцу падачы заявы. Пажадана яшчэ мець дакументы, якія б пацвярджалі і цяжкае становішча асобы.
На чарговым пасяджэнні камісіі разгледжаны матэрыялы чатырох асоб, якія падалі заявы аб вызваленні. Да кожнай з іх — падыход індывідуальны.
Кожная канкрэтная сітуацыя разглядаецца з пазіцыі чалавечнасці. Пры прыняцці рашэння ўлічваюцца стан здароўя чалавека, наяўнасць утрыманцаў, матэрыяльна-бытавыя ўмовы, у якіх пражывае заяўнік, і іншыя абставіны. Каб разабрацца аб’ектыўна з кожным выпадкам і высветліць усе абставіны, намаганняў трэба прыкласці нямала.
Выклік на пасяджэнне камісіі, трэба меркаваць, стаў штуршком для маладога непрацуючага капыляніна, які адразу ж звярнуўся ў сектар занятасці.
Але сустракаюцца і такія выпадкі, калі асобы не маюць ніякіх падстаў на тое, каб атрымаць вызваленне ад выплаты. Былі такія прадстаўнікі і на апошнім пасяджэнні. Двое мужчын, можна сказаць, у росквіце сіл, але працаваць не хочуць: «перабіваюцца» тым, што заробяць у сваіх аднавяскоўцаў. А яшчэ і з алкаголем маюць трывалае знаёмства… Вядома ж, яны атрымалі адмову ад камісіі.
Сяргей КОЗЕЛ
 «СП»  http://www.kopyl.by

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы