Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

За вклад в культуру и духовность

22.03.2017

Дырэктар Капыльскага раённага краязнаўчага музея Валянціна Шуракова стала адной з пераможцаў у намінацыі «За ўклад у развіццё духоўнасці і культуры» па выніках рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года-2016». Цырымонія ўзнагароджання прайшла 18 сакавіка ў Мінску. У рэспубліканскім конкурсе «Жанчына года-2016» перамаглі 44 прадстаўніцы з усіх рэгіёнаў Беларусі. Як адзначыў на цырымоніі намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Валерый Міцкевіч, у Беларусі жанчыны займаюць першыя пазіцыі ў палітыцы і бізнесе. У сваю чаргу намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, старшыня Беларускага саюза жанчын Мар’яна Шчоткіна дадала, што беларускія жанчыны дабіваюцца прыкметных поспехаў ва ўсіх сферах.У конкурсе ўсяго шэсць намінацый, якія перыядычна змяняюцца. Так, на гэты раз з улікам правядзення Года навукі была ўведзена намінацыя «Жанчына ў навуцы». Названы таксама імёны найбольш паспяховых жанчын у намінацыях «За лідарства і паспяховае кіраўніцтва», «За ўклад у развіццё духоўнасці і культуры», «За выхаванне дзяцей і моладзі», «За ўклад у развіццё вёскі», «Паспяховы старт і надзея Беларускага саюза жанчын».Дарэчы, конкурс «Жанчына года» праводзіцца ў дзявяты раз. У цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў конкурсу прынялі ўдзел прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў улады, кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, у прыватнасці, міністр інфармацыі Лілія Ананіч, старшыня Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Генадзь Пальчык, першы намеснік міністра адукацыі Вадзім Богуш, першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Марыніч, намеснік міністра культуры Васіль Чэрнік і інш.На ЗДЫМКУ: намеснік міністра культуры Васіль Чэрнік уручае ўзнагароду Валянціне Шураковай. «СП»   http://www.kopyl.by

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы