Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

В районе проводится работа с людьми, которые нуждаются в трудоустройстве

22.03.2017

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 сакавіка на нарадзе аб актуальных пытаннях развіцця краіны даручыў да 1 красавіка вызначыць спісы тых, хто павінен уносіць плацяжы на падставе Дэкрэта № 3.  Яны абавязкова павінны быць вывераны. Ва ўвязцы з рэалізацыяй норм дэкрэта Прэзідэнт даручыў да 1 мая вырашыць пытанне працаўладкавання ўсіх беспрацоўных. У яго вырашэнні павінны быць задзейнічаны прадстаўнікі шматлікіх структур. Актыўна ўключыліся ў гэту работу дэпутаты ўсіх узроўняў. Напрыклад, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Ніжэвіч разам са старшынёй Капыльскага раённага Савета дэпутатаў Ірынай Кісляк і дэпутатамі мясцовых Саветаў дэпутатаў праводзіць на тэрыторыі раёна сустрэчы з той катэгорыяй грамадзян, якія маюць патрэбу ў працаўладкаванні. Да разгляду спраў таксама прыцягнуты розныя службы. У склад спецыяльных камісій яшчэ ўваходзяць прадстаўнікі падатковых органаў, органаў унутраных спраў, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, фінансісты, медыкі і інш. Сумесная работа накіравана на тое, каб даць аб’ектыўную ацэнку кожнай канкрэтнай сітуацыі. Імі дэталёва вывучаецца фінансавае, сямейнае становішча, стан здароўя. Выказваюцца прапановы па вакансіях, перанавучанні іншай прафесіі. Разглядаюцца аспекты, якім чынам прыцягнуць грамадзян да сезонных работ, у тым ліку ў сельскай гаспадарцы, па добраўпарадкаванні і г.д. Таксама тлумачыцца пра тое, як законна аформіць тую ці іншую справу. Напрыклад, такія тлумачэнні па рамесніцкай дзейнасці былі дадзены падчас пасяджэння ў Пацейкаўскім сельвыканкаме.— Вядома ж, у першую чаргу мы аказваем садзейнічанне тым, хто імкнецца і хоча працаваць, — каменціруе дэпутат парламента Людміла Ніжэвіч. — Рашэнне па кожным чалавеку, які звярнуўся, прымаецца індывідуальна, у адпаведнасці з законам. І тыя, хто не звярнуўся ў камісію, павінны ведаць, што яны могуць рэалізаваць правы, якія дае яму дзяржава. Наша задача растлумачыць кожнаму, што ён павінен працаўладкавацца і сваёй працай прымаць удзел у тым, што ствараецца ў краіне.Яшчэ раз нагадваем, што лю-дзям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, ідуць насустрач. Атрымаўшы паведамленне, чалавек мае права прадставіць дакументы або тлумачэнні, якія могуць вызваліць яго ад выплаты збору. Для гэтага яму трэба звярнуцца ў службу «Адно акно» райвыканкама і напісаць заяву. Пры сабе ў абавязковым парадку трэба мець дакумент, які пацвярджае асобу, даведку са звесткамі аб даходах самога грамадзяніна і членаў яго сям’і, якія з ім сумесна пражываюць, за 12 месяцаў, што папярэднічалі месяцу падачы заявы. Пажадана яшчэ мець дакументы, якія б пацвярджалі і цяжкае становішча асобы.Сяргей КОЗЕЛ «СП»  http://www.kopyl.by

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы