Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Признание за заслуги перед Отечеством

23.03.2017

Ва ўрачыстым пасяджэнні з нагоды трыццацігадовага юбілею Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, што прайшло 16 сакавіка ў Сеніцкім цэнтры культуры, прыняла ўдзел і дэлегацыя Капыльскага раёна пад началам намесніка старшыні райвыканкама Аляксандра Ліпніцкага.У яе склад увайшлі старшыня раённага Савета ветэранаў Казіміра Ганчар, члены прэзідыума і старшыні пярвічных ветэранскіх арганізацый раёна.Людзей, якія ўнеслі важкі ўклад у развіццё і працвітанне Мінскай вобласці, шчыра вітаў старшыня Мінаблвыканкама Сямён Шапіра, які параўнаў гісторыю ветэранскай арганізацыі са шматтомным падручнікам жыцця, складзеным з тысяч біяграфій ветэранаў вайны і працы. «Тая работа, якую вы праводзілі і праводзіце, садзейнічае ўмацаванню міру, згоды і талерантнасці ў Беларусі», — адзначыў Сямён Барысавіч.За вялікія заслугі і шматгадовую плённую працу людзей сталага ўзросту адзначылі ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Мінскага абласнога Савета дэпутатаў, а таксама падзякамі старшыні Мінаблвыканкама. Сярод тых, хто атрымаў высокую ўзнагароду Мінаблсавета, і старшыня Капыльскага раённага Савета ветэранаў Казіміра Ганчар.Прадаўжэннем урачыстасці стаў цікавы канцэрт, у якім прыняла ўдзел і прадстаўніца нашага раёна — ветэран працы, былы медработнік Вольга Ліс.Маргарыта САКОВІЧ«СП»  http://www.kopyl.by

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы