Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Кнігі Скарыны

07.04.2017

Беларусы — другія сярод славян, хто выдаў сваю друкаваную Біблію: першымі былі чэхі ў 1488 г., у 1517 годзе яе выдаў у Празе Францыск Скарына з Полацка. Скарына не проста выконваў чыйсьці заказ, але сам займаўся перакладамі біблейскіх тэкстаў з царкоўна-славянскай мовы (балгарскай) на рускую (русінскую). Першай надрукаванай ім кнігай стаў славянскі «Псалтыр», у прадмове да якой паведамляецца: «Я, Францыск Скарына, сын слаўнага Полацка, у лекарскіх навуках доктар, загадаў есми Псалтыр ціснуці рускімі словамі, а славенскім мовай». Выйшаў «Псалтыр» 6 жніўня 1517 года. Затым амаль кожны месяц выдаваліся ўсё новыя і новыя тамы Бібліі: Кніга Ёва, Выслоўі Саламона, Эклезіяст… За два гады ў Празе Францыск Скарына выпусціў у свет 23 ілюстраваныя біблейскія кнігі, перакладзеныя ім на зразумелую шырокаму чытачу мову. Кожную з кніг выдавец забяспечыў прадмовай і пасляслоўем, уключыў у Біблію амаль паўсотні ілюстрацый.Прыкладна ў 1520 годзе ці крыху пазней першадрукар вярнуўся на радзіму і ў Вільні заснаваў першую ўсходнеславянскую друкарню. Тут выйшла «Малая падарожная кніжыца», якая лічыцца першай кнігай, выдадзенай на беларускіх землях (дакладнай даты выхаду кнігі няма). Тут жа ў 1525 годзе быў надрукаваны «Апостал», які стаў апошняй кнігай першадрукара — падчас пажару ў Вільні друкарня Францыска загінула. Менавіта з такой кнігі пачалі ў Маскве расійскае кнігадрукаванне Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец, абодва — ура-джэнцы Беларусі.Першай друкарняй на тэрыторыі сучаснай Беларусі была друкарня ў Брэсце, якую заснаваў ў 1553 г. вядомы вучоны-гуманіст, вучань Эразма Ротэрдамскага Бернард Воевудка. Яго справу прадоўжылі С. Мурмеліус і Ц. Базілік. Ініцыятарам стварэння брэсцкай друкарні быў адзін з найбагацейшых людзей Еўропы, канцлер Вялікага княства Літоўскага і брэсцкі стараста Мікалай Радзівіл Чорны. Сапраўдным шэдэўрам усходнеславянскага мастацтва з’яўляецца «Брэсцкая біблія» (1563 г.).У 1562 г. у Нясвіжы Сымон Будны выдаў першую ў Беларусі кнігу на беларускай мове — «Катэхізіс».Важнае месца ў гісторыі кнігадрукавання і культурнага развіцця Беларусі займае дзейнасць друкарні ў Заблудаве. Заблудаўская друкарня была заснавана ў канцы 60-х гг. XVI ст. на Гарадзеншчыне ў маёнтку беларускага магната Рыгора Хадкевіча і на яго сродкі. Актыўны ўдзел у яе арганізацыі прынялі Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец, ураджэнец беларускага горада Мсціслава. У друкарні выйшлі дзве кнігі — «Евангелле вучыцельнае» і «Псалтырь».Першая друкаваная кніга ў Маскве выйшла толькі ў 1573 годзе.Маргарыта САКОВІЧ «СП» http://www.kopyl.by

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы