Ён
адбудзецца 17
чэрвеня ў зоне адпачынку г.
Капыля.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна
з падручных матэрыялаў вырабіць ляльку вышынёй 1,5 – 2 метры. Пры гэтым кожная
скульптура павінна мець сваё імя. Ацэньваць вырабы журы будзе па трох
намінацыях: «Цікавы эстэтычны густ скульптуры», «Самая смешная скульптура»,
«Самая крэатыўная скульптура». У якасці арганізатараў творчага спаборніцтва
выступаюць Капыльскі райвыканкам і аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па
справах моладзі. Заяўкі прымаюцца да 10 чэрвеня.
Маргарыта
САКОВІЧ
«СП» http://www.kopyl.by