Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

В Тимковичах определяли лучшего «Властелина села» Копыльского района

18.07.2017

Весела і песенна, шматлюдна і яскрава — менавіта так было ў аграгарадку Цімкавічы падчас свята гэтага населенага пункта і правядзення раённага этапа маладзёжнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар вёскі».

 
Сям’я — пераможца раённага этапа конкурсу «Уладар вёскі» — Вікторыя, Вераніка і Уладзімір Літвіны з в. Лешня
Удзельнікі мастацкай самадзейнасці мясцовых Дома культуры і бібліятэкі, а таксама з Навасёлак і Руднага з самага пачатку цудоўнымі песнямі і дасціпным гумарам стварылі выдатную святочную атмасферу, якую дапаўнялі шматлікія выставы народнай творчасці, атракцыёны для дзяцей і гандлёвыя кропкі.
 

 
Алена Острыкава, Анатоль Ліневіч і Ірына Кісляк ля выставы Цімкавіцкай сельскай бібліятэкі
Адкрываючы свята, старшыня Цімкавіцкага сельвыканкама Алена Острыкава нагадала, што вёска Цімкавічы ў 2007 годзе набыла статус аграгарадка і сёння гэта населены пункт з добра развітой інфраструктурай, дзе пражывае 1241 чалавек, 230 з якіх — да 18-гадовага ўзросту.
— Хачу выказаць словы ўдзячнасці ўсім тым, хто неабыякавы да развіцця нашага аграгарадка, — адзначыла Алена Мечыславаўна. — У першую чаргу гэта ААТ «Капыльскае» — сельгаспрадпрыемства, на якім грунтуецца аграгарадок. Актыўны ўдзел у навядзенні парадку і жыцці населенага пункта прымаюць і работнікі аўтапарка № 21, філіяла ДП «Мінаблпаліва», хлебапрыёмнага пункта, устаноў сацыяльнай сферы і, вядома ж, мясцовыя жыхары. Усе рыхтаваліся, і гэта відаць па настроі, які сёння пануе на гэтай пляцоўцы.
Шчырыя віншаванні ў адрас цімкаўлян прагучалі ад старшыні Капыльскага райвыканкама Анатоля Ліневіча. Убачыўшы на свяце шмат дзяцей і моладзі, кіраўнік раёна выказаў спадзяванне, што ў аграгарадка ёсць будучыня. Анатоль Канстанцінавіч пажадаў далейшага развіцця і каб Цімкавічы прадаўжалі славіцца сваімі знакамітымі землякамі.
Адбылося падчас свята і ўшанаванне самых адметных жыхароў аграгарадка. Так, былі ўзгаданы імёны доўгажыхароў. У іх ліку Браніслава Іванаўна Наркевіч, якой сёлета спаўняецца 102 гады, Кузьма Савельевіч Місевіч (95 гадоў) і Мікалай Акімавіч Дзідэнка (93 гады). Дарэчы, мужчыны з’яўляюцца ўдзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны. А вось самая юная жыхарка аграгарадка — Аліна Васілеўская, якая нарадзілася крыху больш за два месяцы таму. Сярод мнагадзетных сем’яў самай шматлікай з’яўляецца сям’я Сяргея і Зарыны Чарняўскіх, у якой выхоўваецца пяцёра дзяцей. Лепшымі народнымі ўмельцамі вызначыўся хлебапрыёмны пункт, а ў індывідуальных выставах — Алена Салаўёва, Таццяна Волкава і Любоў Панцялейка. Вядома ж, па традыцыі былі падведзены вынікі агляду-конкурсу на лепшыя сядзібы. Імі сталі падвор’і Івана і Зінаіды Чарніковіч, Івана і Галіны Дылеўскіх, Сяргея і Марыны Бохан. Усе яны атрымалі заслужаныя ўзнагароды.
Яшчэ адной часткай свята стала правядзенне раённага этапу сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар вёскі», арганізаванага райкамам ГА «БРСМ».

 
Сям’я Невядомскіх
Сёлета ў праекце адважыліся прыняць удзел чатыры маладыя сям’і. Расказаць пра сябе і свае захапленні падчас конкурсу «Свет сямейных захапленняў» лепш за ўсіх атрымалася ў сям’і Юрыя і Юліі Гурыновіч (Цімкавіцкі сельсавет). Самымі інтэлектуальнымі прызнаны Іван і Любоў Нечыпурэнкі з Блеўчыцкага сельсавета. А лепш за іншых парэзаць, пасекчы і скласці дровы атрымалася ў сям’і Уладзіміра і Вікторыі Літвіных, якія прадстаўлялі таксама Блеўчыцкі сельсавет. Пераадолець вясковую сямейную эстафету, падчас якой трэба было і бульбу абабраць, і гузік прышыць, і венік для лазні звязаць, і выканаць іншыя заданні, найлепш атрымалася ў Арцёма і Яны Невядомскіх (Пацейкаўскі сельсавет).

 
Сям’я Нечыпурэнка
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, падводзячы вынікі спаборніцтваў, адзначыла, што конкурс папулярызуе лепшыя традыцыі беларускай вёскі, сельскай сям’і, дорыць новыя знаёмствы і незабыўныя ўражанні.
Словам, журы прыйшлося няпроста. Усе сем’і: маладыя і таленавітыя, спрытныя і гаспадарлівыя, адкрытыя і шчырыя — заслугоўвалі звання «Уладар вёскі-2017».

 
Сям’я Гурыновіч
Аднак перамогу святкавала сям’я Літвіных з в. Лешня (дарэчы, ужо другі год запар). Менавіта яны будуць прадстаўляць Капыльшчыну на абласным этапе праекта, які павінен прайсці ў нашым раёне.
Усе сем’і атрымалі ўзнагароды за ўдзел у конкурсе ад райкама ГА «БРСМ», РА РГА «Белая Русь», раённага аб’яднання прафсаюзаў і раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота аўтара
 «СП» http://www.kopyl.by/

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы