Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

В Столбцовском районе состоялся велопробег, в котором приняли участие и представители Копыльщины

24.07.2017

Велапрабег быў прысвечаны 72-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 135-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа.
Суботнім ранкам у цэнтры Стоўбцаў на плошчы Бессмяротнасці сабраліся каля паўтысячы чалавек са сцягамі і веласіпедамі. Ім трэба было пераадолець шлях у 42 км па маршруце Стоўбцы—Вішнявец—філіял літаратурнага музея Якуба Коласа—турыстычны комплекс «Высокі бераг».

 
Дэлегацыі раёнаў Міншчыны перад пачаткам велапрабегу
Удзельнікаў велапрабегу павітаў старшыня Мінаблвыканкама Анатоль Ісачанка.

 
Велапрабег адкрывае старшыня Мінаблвыканкама Анатоль Ісачанка
— Такія велапрабегі ўжо сталі добрай традыцыяй. На іх збіраецца кіраўніцтва вобласці, прадстаўнікі мясцовай улады, грамадскіх арганізацый, якія займаюцца спортам, — адзначыў Анатоль Міхайлавіч. — Такія спартыўныя мерапрыемствы аб’ядноўваюць людзей і спрыяюць папулярызацыі здаровага ладу жыцця, прыцягваюць да заняткаў спортам. Прыемна, што акцыя праходзіць у Стаўбцоўскім раёне, на радзіме Якуба Коласа. Праязджаючы па гэтых мясцінах, ды і наогул па ўсёй Беларусі, успамінаеш яго словы: «Мой родны кут. Як ты мне мілы!».
Пасля ўрачыстага выступлення Анатоль Ісачанка і старшыня Стаўбцоўскага райвыканкама Юрый Горлаў усклалі вянок да манумента ў памяць савецкім воінам і партызанам, якія змагаліся за Радзіму ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Памяць вызваліцеляў ушанавалі і ўдзельнікі велапрабегу.
У гутарцы з журналістамі намеснік старшыні Мінаблвыканкама Віктар Сірэнка прызнаўся, што веласіпед для яго ў апошні час — аддушына.
— Гэта даступна і проста, не трэба ісці ў спартыўную залу, — адзначыў Віктар Іванавіч. — Садзішся на веласіпед і едзеш, ёсць адчуванне рэальных зносін з прыродай, можна спыніцца і палюбавацца прыгожымі краявідамі. Катаюся звычайна раз у тыдзень, бывае, два — як атрымліваецца. У асноўным езджу ў выхадныя дні. Для мяне веларух — радасць. Ім захоплены многія мае калегі, таму часам катаемся разам з імі. Велапрабег па памятных месцах у Мінскай вобласці праводзіцца ўжо трэці год. Да нас прыехалі нават госці з Брэсцкай вобласці. У асноўным у велапрабегу ўдзельнічаюць аматары, прафесіяналаў тут вельмі мала. Але ўсе настроены на актыўны ўдзел.
Менавіта самы актыўны ўдзел у веламарафоне па памятных мясцінах прыняла і каманда Капыльскага раёна. У ліку тых, хто непасрэдна адстойваў гонар нашага краю, старшыня райвыканкама Анатоль Ліневіч, яго намеснік Аляксандр Ліпніцкі, начальнік фінансавага аддзела Андрэй Гірко, в.а. начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Аляксандр Дубіна, яго намеснік Віктар Васілеўскі і намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталля Гарбацэвіч. Дзякуючы зладжанасці і вынослівасці ім удалося пераадолець 42-кіламетровы маршрут.

 
На фінішы — старшыня Капыльскага райвыканкама Анатоль Ліневіч
Пасля веламарафону была дадзена магчымасць прыняць удзел у спартыўна-забаўляльнай праграме. Яна складалася са спаборніцтваў па падняцці гіры, дартсе, фігурным кіраванні веласіпедам, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, валейболе, кіданні ў даўжыню валёнка і іншых.

 
Намеснік старшыні Капыльскага райвыканкама Аляксандр Ліпніцкі дае інтэрв’ю тэлеканалу «Беларусь 1»
Адметнасцю капыльскай каманды стаў прыгожа аформлены лагер. Гэта адзначалі шматлікія госці, якія завітвалі на імправізаванае падвор’е. А святочную атмасферу стваралі музыканты Уладзімір Дрожжа і Іван Нечыпурэнка.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота аўтара

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы