Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Праздник деревни состоялся в Рудном

18.08.2017

Чарговае свята вёскі адбылося на тэрыторыі Цімкавіцкага сельсавета. Трэцяе па ліку ў гэтым годзе

Чарговае свята вёскі адбылося на тэрыторыі Цімкавіцкага сельсавета. Трэцяе па ліку ў гэтым годзе. На гэты раз святкавалі руднянцы. Пакарміўшы дамашнюю жыўнасць, жыхары вёскі Руднае, падаставаўшы з куфраў свае кашміроўкі і новыя спадніцы, хуценька спяшаліся да мясцовага сельскага клуба. Там ужоваўсю іграла музыка, працавалі атракцыёны, ладзілася выстава народных умельцаў. Надвор’е спрыяла святу і святочнаму настрою вяскоўцаў, хаця ўсе дні ішлі дажджы. Людзей сабралася шмат: і моладзь, і старыя, і малыя — усе прыйшлі павесяліцца.
Са словамі віншавання выступіла старшыня Цімкавіцкага сельвыканкама Алена Острыкава. Яна пажадала працвітання вёсцы, а яе жыхарам моцнага здароўя, дастатку ў доме, прыбытку ў гаспадарцы.
Вядучыя пазнаёмілі прысутных з гісторыяй вёскі Руднае. Напрыклад, назва вёскі Руднае ўтварылася ад слова «рудый» — людзі даўней казалі, што тут была балоцістая мясцовасць і зямля была рудая, жалезістая, адсюль пайшла і назва — Руднае. І першы ўспамін пра вёску ў летапісе датуецца аж 1638 годам. Вёска ўваходзіла ў склад фальварка Скіп’ёва, ад якога, на жаль, засталіся толькі могілкі. З 1795 г. перайшла ў Слуцкі павет Мінскай губерніі. З 1800 г. вёска з’яўлялася ўласнасцю князя Радзівіла, у ёй мелася карчма. З 1897 г. — у складзе Цімкавіцкай воласці Слуцкага павета. У 1912-м адкрыта аднакласнае народнае вучылішча, а з 1920-га — працоўная школа 1-й ступені (два настаўнікі і 53 вучні). У весцы быў млын. А вось ужо з 20 жніўня 1924 г. веска адышла пад Вялікараёўскі сельсавет Капыльскага раёна Слуцкай акругі. З 1 ліпеня 2013 г. вёска Руднае знаходзіцца ў складзе Цімкавіцкага сельсавета.
Затым ушанавалі старэйшага жыхара вёскі. Ім аказалася Марыя Васільеўна Смірнова, якой у гэтым годзе спаўняецца 89 гадоў. А вось самы малодшы жыхар — Насця, якая нарадзілася  23  сакавіка  бягучага года ў  Білана   Сяргеевіча  і Надзеі Аляксандраўны Васільковых. Дарэчы, гэта трэцяе па ліку дзіцятка ў дадзенай сям’і.  Ушанавана  была  і  мнагадзетная сям’я Рамана Міхайлавіча і Надзеі  Пятроўны Сельвановічаў. Яны гадуюць пяцярых дзетак: двух хлапчукоў і трох дачушак.
Пад гучныя апладысменты прысутных на сцэну былі запрошаны пераможцы конкурсу на лепшы падворак. Усяго было адзначана чатыры сям’і: Аляксанд-ра Віктаравіча і Святланы Адамаўны Ясючэняў, Анатоля Станіслававіча і Валянціны   Альфрэдаўны Салаўёў, Ганны Баляславаўны і Валерыя Антонавіча Цвілевічаў, Віталя Казіміравіча і Алены Валянцінаўны Паграбіцкіх.
Багатым на падзеі стаў гэты год для сям’і Дзічкоўскіх — Святланы Леанідаўны і Віктара Станіслававіча: яны адзначылі сярэбранае вяселле. А яшчэ Святлана Леанідаўна святкавала  свой 45-гадовы юбілей, ды ў пачатку ліпеня  яны справілі вяселле свайго сына Віталя, якому споўнілася 25 гадоў.
Адзначаны былі таксама і мясцовыя жыхары, якія прынялі ўдзел у выставе народных умельцаў. Прыгожыя вышыўкі прапанавала Яўгенія Мікалаеўна Шыбут, а разьбу па дрэву — Уладзімір Дзмітрыевіч Гарбуз.
Усе намінанты былі адзначаны падарункамі і сувенірамі. А ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці Навасёлкаўскага, Цімкавіцкага сельскіх дамоў культуры і Руднянскага сельскага клуба дарылі прысутным свае прыгожыя песні. Не абышлося і без конкурсаў. Адзін з іх — гэта конкурс талентаў. Пад гукі баяна свае песні спявала Святлана Петрусевіч, а вершы і байкі чытала Марыя Гарбуз. Была праведзена таксама латарэя, у якой прайграўшых не было.
Свята завяршылася, але доўга яшчэ над Рудным гучала вясёлая музыка, якая перайшла ў танцавальны вечар. Гэты дзень надоўга запомніца жыхарам вёскі Руднае, і ў іх ёсць над чым працаваць па добраўладкаванні і нявядзенні парадку на сваіх сядзібах, каб у наступным годзе свята сустрэць больш годна.
Наш кар.
 «СП» www.kopyl.by

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы