Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Экскурсия в парламент

25.08.2017

Па запрашэнні дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Капыльскай выбарчай акрузе № 66, члена Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Людмілы Ніжэвіч была арганізавана паездка ў парламент для дэлегацыі Капыльскага раёна.
У склад дэлегацыі ўвайшлі людзі, якія займаюць актыўную грамадзянскую пазіцыю ў грамадскім жыцці раёна.
Людміла Ніжэвіч сустрэла гасцей ля ўваходу ў Дом урада. Яна выказала ўпэўненасць у тым, што дадзеная сустрэча будзе вельмі цікавай і плённай, як у выніку і атрымалася. Людміла Іванаўна арганізавала для землякоў-капылян даволі насычаную праграму.


Сустрэча пачалася з наведвання музейнай экспазіцыі, прысвечанай дзейнасці Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Экскурсію правёў саветнік-кансультант упраўлення інфармацыйна-аналітычнай работы Палаты прадстаўнікоў Кірыл Праяненкаў. Ён расказаў пра гісторыю беларускага парламентарызму, аб рэгламенце Палаты прадстаўнікоў, яе рабочых органах, напрамках дзейнасці дэпутацкага корпуса. Здзяйсняючы экскурсію па будынку, які, дарэчы, з’яўляецца сімвалам беларускай дзяржаўнасці, экскурсавод паведаміў пра гісторыю яго стварэння, пра помнік Леніну, які стаіць на плошчы перад Домам урада. Таксама адбылося знаёмства са структурай прадстаўнічага і заканадаўчага органа рэспублікі, працэдурай падрыхтоўкі законапраектаў. Удзельнікі паездкі змаглі ўбачыць экспанаты, якія ілюструюць шлях станаўлення заканадаўчай улады нашай краіны, узнагароды, атрыманыя дэпутацкім корпусам за работу. Была магчымасць азнаёміцца са спартыўнымі дасягненнямі народных абраннікаў, на прыкладзе сувеніраў замежных дэлегацый убачыць шырокую геаграфію міжнародных сувязей.
Далей удзельнікі экскурсіі прайшлі ў Авальную залу — самую галоўную залу Нацыянальнага сходу. Яны даведаліся, як праходзяць пасяджэнні парламента, а таксама аб рабоце дэпутатаў. Можна было пасядзець у крэслах парламентарыяў і, вядома ж, сфатаграфавацца на памяць.
У прэс-цэнтры Палаты прадстаўнікоў у рамках адкрытага дыялогу адбылася гутарка з Людмілай Ніжэвіч. Людміла Іванаўна расказала пра сваю дзейнасць у акрузе, работу са зваротамі грамадзян. Асаблівая ўвага была нададзена заканатворчаму працэсу і дакументам, над падрыхтоўкай якіх ідзе работа ў Палаце прадстаўнікоў. Падчас сустрэчы была магчымасць задаць пытанні дэпутату.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота аўтара
«СП»http://www.kopyl.by

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы