Згодна з
распараджэннем старшыні Капыльскага райвыканкама восеньскія раённыя кірмашы
будуць праходзіць на новым рынку ПП «Колмакс-буд», размешчаным па адрасе: г.
Капыль, вул. Заазёрная 2-я (на здымку).
Яны арганізаваны для поўнага
забеспячэння насельніцтва сельскагаспадарчай прадукцыяй, вырабамі мясаперапрацоўчай
і малочнай галін, харчовымі і прамысловымі, кулінарнымі і кандытарскімі
таварамі, угнаеннямі, насеннем і пасадачным матэрыялам, сельскагаспадарчым
інвентаром, вырабамі майстроў народнай і дзіцячай творчасці.
Кірмашы
запланаваны на 16, 23 верасня, 14, 28 кастрычніка, 4 лістапада 2017 года.
Пачатак у 8 гадзін.
З
верасня па лістапад 2017 года дазваляецца гандаль з аўтамабіляў
плодаагародніннай прадукцыяй беларускай вытворчасці на пляцоўцы каля магазіна
«Родны кут», размешчанага па адрасе: г. Капыль, вул. Цімкавіцкая, 1А.
«СП» http://www.kopyl.by