Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Мастера из Копыльщины показывали свое мастерство на III областном празднике «Слуцкія паясы»

09.10.2017

Майстры з Капыльшчыны — удзельнікі народнага клуба рамёстваў «Скарбонка» — прэзентавалі свае таленты і ўменні на III абласным свяце народных мастацкіх рамёстваў «Слуцкія паясы», у якім сваё майстэрства дэманстравалі больш за 500 народных умельцаў з розных рэгіёнаў Беларусі.
Адкрываючы мерапрыемства, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама Сяргей Ладышаў падкрэсліў, што свята «Слуцкія паясы» — маладое, адзначаецца трэці раз, але ўжо мае шмат прыхільнікаў. Яго ўдзельнікі — выдатныя майстры народнай творчасці, якіх можна назваць «майстры залатыя рукі». Свята невыпадкова праводзіцца на Случчыне, у краі, дзе быў створаны славуты слуцкі пояс — брэнд нацыянальнай культуры.
Адной  з  адметнасцяў  і  новаўвядзеннем свята было дэфіле нацыянальных касцюмаў «Погляд у мінулае», якое адбывалася на працягу больш за дзве гадзіны на цэнтральнай плошчы горада. Традыцыйныя касцюмы семежаўскага строю — мужчынскі святочны і два жаночыя — былі адроджаны дырэктарам раённага Цэнтра традыцыйнай культуры Галінай Гурло і дырэктарам раённага Цэнтра ткацтва Таццянай Волкавай. Адрэстаўрыраваць касцюмы дапамагла народны майстар Беларусі Валянціна Міхайлаўна Кіеня. А дэманстравалі адзенне навучэнцы Капыльскага дзяржаўнага каледжа Яўген Жаўрыд, Анжаліка Ясючэня і Кацярына Кудзялько. Трэба адзначыць, што адзін з жаночых касцюмаў быў поўнасцю выкананы ўручную: пачынаючы з вырабу самой тканіны і заканчваючы шыццём спадніцы, сарочкі і фартуха. Па выніках дэфіле Дыпломы за прэзентацыю калекцыі сучаснага дызайнерскага адзення па традыцыйных матывах «Этна-стыль» атрымалі дырэктар раённага Цэнтра традыцыйнай культуры Галіна Гурло і дырэктар раённага Цэнтра ткацтва Таццяна Волкава. Майстры народнага клуба «Скарбонка» былі ўзнагароджаны Дыпломам за прэзентацыю рэгіянальных відаў рамёстваў.
Трэба адзначыць і яшчэ адну адметнасць сёлетняга свята: месцы размяшчэння народных умельцаў на цэнтральнай плошчы былі абазначаны арыгінальнымі прыгожымі «домікамі» з выявамі старажытных слуцкіх паясоў. Атрымалася, як кажуць, своеасаблівая рамесніцкая слабада.
«Заварожвалі сваёй прыгажосцю капыльскія і старадарожскія ручнікі, лагойская і івянецкая кераміка, клецкая і маладзечанская лаза, вілейская і мядзельская разьба па дрэве», — пісалі пра свята карэспандэнты газеты «Слуцкі край».
Дзіяна ТКАЧЭНКА
 «СП»  http://www.kopyl.by

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы