Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Материнская нежность, умноженная на пять

16.10.2017

Ордэн Маці напярэдадні свята ў ліку 40 жанчын Міншчыны атрымала і жыхарка аграгарадка Старыца Наталля Кнышэвіч, якая разам з мужам Іванам гадуе пяцярых дзетак.

Людзі кажуць: што ў чалавека на сэрцы, тое адлюстравана і ў фотаздымках, якія размешчаны вакол яго. У Наталлі і Івана Кнышэвічаў з аграгарадка Старыца на першым месцы іх пяцёра дзетак. І яскравае таму пацвярджэнне — фотагалерэя, па якой можна прасачыць, як падрастаюць трое сыночкаў і дзве дачушкі.

■ Маленькая Ксюша вельмі любіць быць на руках у мамы Наталлі
Характар кожнага Наталля, як любячая матуля, ведае вельмі добра. Старэйшы, васьмігадовы Вячаслаў, — шус-тры, цікаўны да ўсяго, што адбываецца ў свеце наогул і ў аграгарадку ў прыватнасці. Сямігадовы Уладзік — больш гаспадарлівы: і жывёлу дагледзіць, і двор прыбраць дапаможа. Стасік, якому споўнілася шэсць гадкоў, з задавальненнем наведвае дзіцячы садок і сочыць, каб у хатняга гадаванца папугая Кешы заўсёды былі свежыя зярняткі і вадзічка. Пасля таго, як дапаможа маме памыць посуд (ой, колькі ж вады навокал паразлівана!), вельмі любіць пагуляць з коцікам Дымком чатырохгадовая Даша. І асабліва цікава назіраць, калі да гэтай забавы далучаецца самая маленькая — паўтарагадовая Ксюша. А сабраўшыся надвячоркам разам ва ўтульнай кухні, вельмі любяць малыя разам з мамай гатаваць сухарыкі: спецыяльнымі формачкамі з ахвотай вырэзваюць з цеста фігуркі. У такога печыва — надзвычай прыемны смак і водар!

На жаль, бацька не заўсёды мае час далучыцца да жонкі з дзеткамі: праца вадзіцелем у мясцовай гаспадарцы забірае шмат часу. Але, калі выдаецца магчымасць, бярэ з сабой у лес старэйшага Вячаслава. А той потым з бляскам у вачах расказвае малодшым, як ён збіраў грыбы, што цікавага бачыў. Ды і наогул, пракаціцца з татам на яго малакавозе — мара любога з малых Кнышэвічаў.
Да ведама
Ордэнам Маці ўзнагароджваюцца жанчыны, якія нарадзілі і выхавалі пяцярых і больш дзяцей. Узнагароджанне ордэнам Мацi праводзiцца пры дасягненнi пятым дзiцем узросту аднаго года i пры наяўнасцi ў жывых астатнiх дзяцей гэтай мацi. Шматдзетным маці, узнагароджаным ордэнам Маці, робіцца аднаразовая грашовая выплата ў памеры пяціразовага бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва.
На Капыльшчыне пражываюць 32 жанчыны, якія ўзнагароджаны ордэнам Маці. Агульная колькасць  шматдзетных сем’яў складае 362, у іх гадуецца 1219 непаўналетніх. За 9 месяцаў 2017 года нарадзілася 179 дзетак, з іх 108 хлопчыкаў і 71 дзяўчынка.
Ставяцца да дзетак бацькі аднолькава: хто нашкодзіў, той і вінаваты. А калі пакрыўдзілі, матуля абавязкова пашкадуе і абдыме. Мацярынскай пяшчоты і бацькоўскага цяпла хапае ўсім пяцярым.
Вельмі любяць малыя чытаць дзіцячыя часопісы, глядзець мульцікі пра прыгоды Машы і Мядзведзя. Тады ў хаце хоць на нейкі час уладкоўваецца цішыня.
А пазнаёміліся Наталля і Іван у Старыцы на дыскатэцы. Ішоў 2007 год. Праз два гады, у лютым 2009-га, згулялі вяселле. З тае пары жывуць у ладзе і згодзе. Калі выходзіць якая-небудзь спрэчка, доўга не крыўдуюць адзін на аднаго — мірацца хутка. Ды і калі паказваць свой характар: дзеткам патрэбны ўвага і клопат. Да таго ж і гаспадарка немалая: куры, кабанчык, бычок, агарод — усё патрабуе догляду. І калі паспявае Наталля зрабіць усю хатнюю работу?
— А пакладзеш дзетак спаць, і займаешся, чым трэба. Або яшчэ з раніцы, калі сыночкі і дачушачкі спяць, грады палоць ідзеш, — гаворыць маладая жанчына. — Мы вельмі хацелі дачушку, — нібы ўгадваючы пытанне пра рашэнне нарадзіць пяцярых дзетак, распавядае Наталля, — а калі з’явілася Дашка, спадабалася. Вось так і атрымалася, што наша сям’я — шматдзетная. Ды, бачыце, усе вельмі падобны на бацьку: такія ж рудзенькія з шэрымі вачыма.
Дапамагае і свякроў Наталля Яўгеньеўна, з якой склаліся добрыя зносіны (мама самой Наталлі, выдаўшы дачку замуж, хутка памерла).
Так і жывуць Кнышэвічы: ціха, спакойна ва ўтульнай хаце, якую хутка пасля вяселля дала гаспадарка. Пазней, калі дом прыватызавалі, выплачваць крэдыт стала дапамагаць дзяржава, бо падтрымка шматдзетных сем’яў — аснова дэмаграфічнай бяспекі нашай рэспублікі.
Дзіяна ТКАЧЭНКА
 «СП»  http://www.kopyl.by

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы