Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

В этом году исполнилось десять лет с того момента, как деревня Мажа стала агрогородком

09.11.2017

Гэтай даце было прысвечана свята населенага пункта «Мой родны кут — мая калыска!», якое ладзілася 14 кастрычніка на Пакровы і ў Дзень маці.
Удзельнікаў і гасцей дзейства, а іх сабралася звыш паўтары сотні, каля раённага Цэнтра традыцыйнай культуры сустракалі выставы-дэгустацыі, падрыхтаваныя выкладчыкамі і навучэнцамі Капыльскага дзяржаўнага каледжа, а таксама выставы твораў мясцовых народных умельцаў. 
Адкрываючы мерапрыемства, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк павіншавала прысутных з трайным святам і пажадала аграгарадку і яго жыхарам далейшага працвітання.
Гістарычныя звесткі сведчаць, што вёска Мажа была вядома ўжо ў 1846 годзе. З таго часу адбылося шмат падзей, змянілася шмат пакаленняў. А вось сёння, як адзначыла старшыня Капыльскага сельвыканкама Вольга Купрыенка, у аграгарадку пражывае 636 чалавек у 248 домаўладаннях. Тут знаходзяцца ўстановы адукацыі, культуры, аддзяленне ААТ «Піянер-Агра». Вольга Мікалаеўна падзякавала ўсім за плённую працу і павіншавала са святамі.

Па традыцыі адбылося ўшанаванне найбольш адметных жыхароў населенага пункта. Самымі старэйшымі, загартаванымі і горам, і радасцю, з багатым працоўным вопытам з’яўляюцца Марыя Аляксандраўна Паляшчук і Валянціна Іосіфаўна Чаркас. А вось самымі юнымі, якімі ў гэтым годзе папоўніўся аграгарадок, сталі Мікіта Мягкі і Аксана Дашкевіч.
У Мажы пражываюць 12 мнагадзетных сем’яў. На свяце былі адзначаны сямейныя пары Марыны і Яўгена Косачаў, Юліі і Аляксандра Філіпавых, Вольгі і Валерыя Захарчэняў. Шмат цёплых слоў прагучала ў адрас паважаных матуль — Таццяны Чумак, узнагаро-джанай ордэнам Маці, і Ірыны Бякешкі, маці Антона Смольскага, які падае вялікія надзеі ў спорце.
Шмат слоў удзячнасці прагучала ў адрас ветэранаў працы. Педагогаў віталі дырэктар Капыльскага дзяржаўнага каледжа Анатоль Пяткевіч і былая настаўніца беларускай мовы Лілія Маргелава.
  Сярод тых, хто не здрадзіў сельскай справе, былі адзначаны Алена Радаман, Міхаіл Данілевіч, Уладзімір Пупейка, дынастыя Кенік і іншыя.
А вось сапраўдным упрыгажэннем свята стала выстава вырабаў народных майстроў. Сваім талентам і натхненнем вызначыліся Наталля Валога, Наталля Астрэйка, Роза Жукоўская, Яніна Ярмаліцкая, Галіна Жулкоўская, Мікалай Нагорны.
Віншаванні прымалі Аляксандр і Марыя Лешчанок, якія разам пражылі 40 гадоў шчаслівага сямейнага жыцця. А таксама Валянціна Маісеенка і Уладзімір Мароцкі, якія ў гэты дзень адзначалі свае дні нараджэння.
Да свята вёскі быў праведзены конкурс на лепшае падвор’е. Па яго выніках лепшымі прызнаны сядзібы Алены Сінькевіч, Фелікса Сапешкі, Людмілы Кульбіцкай і Мікалая Аўхімовіча.
На працягу ўсяго свята-ўшанавання гучалі нумары мастацкай самадзейнасці ў выкананні выхаванцаў Мажскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-пачатковая школа, Капыльскага дзяржаўнага каледжа, Вячаслава Курчыка, Вольгі Даманскай.
Сяргей КОЗЕЛ
 «СП»  http://www.kopyl.by

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы