Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

«Копыльские чтения» в честь земляка

10.11.2017

Адной з важных падзей у культурным жыцці нашага горада і раёна сталі «Капыльскія чытанні», прысвечаныя 130-годдзю з дня нараджэння беларускага грамадскага і дзяржаўнага дзеяча, акадэміка АН БССР, пісьменніка Зміцера Хведаравіча Жылуновіча (Цішкі Гартнага).
Яны прайшлі 20 кастрычніка ў сярэдняй школе № 2 г. Капыля, якая вось ужо 20 гадоў носіць імя нашага славутага земляка. Мерапрыемства было падрыхтавана  Аддзяленнем гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Інстытутам літаратуразнаўства імя Янкі Купалы, Інстытутам гісторыі, Капыльскім раённым выканаўчым камітэтам.
Пасля прагляду слайд-прэзентацыі «Храналогія жыцця і творчасці Цішкі Гартнага. Вяртанне на Радзіму» з прывітальным словам да прысутных — паважаных гасцей, настаўнікаў і вучняў, бібліятэчных работнікаў раёна і ўсіх тых, хто цікавіцца гісторыяй і культурай нашай Бацькаўшчыны, — звярнулася старшыня Капыльскага раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк. Ірына Мікалаеўна нагадала прысутным, што на Капыльшчыне нарадзіліся або жылі многія славутыя грамадскія дзеячы, пісьменнікі і паэты, сярод якіх вылучаецца постаць Зміцера Жылуновіча. «Капыляне добра ведаюць гэта імя і паступова робяць усё для таго, каб веліч гэтага чалавека раскрывалася і асэнсоўвалася ўсё глыбей, — адзначыла Ірына Мікалаеўна. — Вуліцы Жылуновіча і Цішкі Гартнага ёсць у Капылі, школа носіць яго імя, ля раённага краязнаўчага музея ўстаноўлены помнік славутаму земляку».

Перад прысутнымі выступіла шмат гасцей, якія гаварылі аб ролі Цішкі Гартнага ў беларускай гісторыі, культуры, аналізавалі асобныя яго творы, паэтычныя традыцыі і інш. У ліку прамоўцаў былі Аляксандр Каваленя, акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, член-карэспандэнт НАН Беларусі, прафесар (дарэчы — наш зямляк); Аляксандр Лакотка, дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, акадэмік НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, док-тар архітэктуры, прафесар; Іван Саверчанка, дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы, док-тар філалагічных навук, прафесар і іншыя навукоўцы.
У ходзе мерапрыемства за выдатныя дасягненні ў прапагандзе беларускай культуры і актыўны ўдзел у мерапрыемствах па святкаванні 130-гадовага юбілею Зміцера Жылуновіча былі ўзнагароджаны Граматамі і Падзякамі Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі педагогі і бібліятэчныя работнікі. А школьнікі, якія прынялі ўдзел у сумесным праекце Дзіцячай школы мастацтваў і раённай цэнтральнай бібліятэкі імя А. Астрэйкі «Кніга. Пэндзлік. Аловак», атрымалі ў падарунак кнігі. Дарэчы, іх работы ра-зам з выставай фотаздымкаў «Капыль сённяшні» і тэматычнай літаратурнай экспазіцыяй «Капыль, Капыль! Маё мястэчка, вялікай Міншчыны куток…», якія размясціліся ў фае навучальнай установы, былі высока ацэнены ўдзельнікамі канферэнцыі. Беларускімі выданнямі папоўніліся ў гэты дзень бібліятэка СШ № 2 г. Капыля і раённая цэнтральная бібліятэка імя А. Астрэйкі. Іх падаравалі сталічныя госці — удзельнікі «Капыльскіх чытанняў».
Падводзячы вынікі мерапрыемства, яго вядучы Іван Саверчанка выказаў упэўненасць, што «Капыльскія чытанні» дадуць новы імпульс для даследавання такой неардынарнай асобы, якой з’яўляўся Зміцер Хведаравіч Жылуновіч. Адзначыў, што на Капыльшчыне праводзіцца жывая праца, якая яскрава сведчыць аб неабходнасці грамадска-палітычнага і патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення: «Вельмі добра, што на капыльскай зямлі беражліва захоўваюць памяць пра сваіх славутых сыноў і дочак».
Маргарыта САКОВІЧ
 «СП»  http://www.kopyl.by

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы