Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

В минувшую субботу в Копыле состоялось торжество, приуроченное ко Дню работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности АПК

21.11.2017

Для нашага раёна гэта свята, якое асабліва ўшаноўваецца і з’яўляецца адным з галоўных. Ужо па добрай традыцыі аграрыі раёна ў гэты дзень падводзяць вынікі напружанай працы.
З самай раніцы весела шумела плошча перад раённым Цэнтрам культуры, дзе размясціліся разнастайныя вырабы сельгасвытворцаў, тут жа можна было ўбачыць самаробную тэхніку. У фае ўстановы культуры была разгорнута выстава-дэгустацыя, падрыхтаваная райспажыўтаварыствам, кааппрамам, капыльскім філіялам ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат», унітарным прадпрыемствам «Саліта-Біс», а таксама гасцямі з Дзяржынскага раёна — ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі» і «Крутагор’е-Петкавічы». Кожны ўдзельнік мерапрыемства атрымліваў святочны нумар газеты «Слава працы» і прывітальны адрас.

 
 
 
 
 
 
 
 
 
■ На выставе-дэгустацыі капыльскіх перапрацоўшчыкаў
Перад пачаткам урачыстасці прысутным была дадзена магчымасць вярнуцца на некалькі дзесяцігоддзяў таму, каб убачыць, чым жыла сельская гаспадарка нашага раёна на парозе стварэння калектыўных гаспадарак, а таксама даведацца, якімі дасягненнямі ганарыліся работнікі сельскай гаспадаркі Капыльшчыны. А дапамог у гэтым фільм, створаны на аснове гістарычнай кінахронікі.

 
 
 
 
 
 
 
 
 
■ Анатоль Ліневіч і Віталь Ракевіч з пераможцамі спаборніцтва па нарыхтоўцы кармоў
Сельскія працаўнікі дзякуючы прафесіяналізму і працавітасці, нягледзячы на няпростыя ўмовы надвор’я, сабралі ў гэтым годзе нядрэнны ўраджай збожжа, бульбы, цукровых буракоў. Менавіта пра гэта на мерапрыемстве гаварылі старшыня Капыльскага райвыканкама Анатоль Ліневіч і яго першы намеснік Віталь Ракевіч. Кожны чалавек, які працуе на зямлі, годны гонару і ўшанавання. Словы ўдзячнасці прагучалі і ў адрас абслуговых арганізацый, якія дапамагалі сельгаспрадпрыемствам дасягнуць выканання пастаўленых перад раёнам задач.

 
 
 
 
 
 
 
 
 
■ Ігар Макар узнагароджвае Васіля Чабатарова
Пра складанасць і адказнасць працы на зямлі гаварыў у сваім выступленні і першы намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Ігар Макар. Ігар Мікалаевіч падкрэсліў, што людзі, якія прысвяцілі сябе вырошчванню хлеба, — адмысловыя. Іх штодзённая праца ад цямна да цямна вартая самай глыбокай павагі. Ігар Мікалаевіч адзначыў, што сёлета на Міншчыне атрымана больш за 2 млн тон збожжа (з улікам кукурузы) пры сярэдняй ураджайнасці 38 ц/га, больш за 300 тыс. тон бульбы (345 ц/га), упершыню за ўсю гісторыю  накапалі  больш за 1 млн 900 тыс. тон цукровых буракоў (503 ц/га), атрымана 28 тыс. тон ільнотрасты (131 ц/га). За 10 месяцаў гэтага года ад адной каровы надоена 4442 кг малака, сярэднія прывагі свіней — 635 г, буйной рагатай жывёлы — 613 г. Словам, ёсць вынік, які дасягаецца людзьмі працы. Уклад у гэта робяць і капыляне.

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
■ Кветкі — ветэрану працы Яўгену Сіўцу
За добрасумленную працу лепшым хлебаробам і жывёлаводам уручаны заслужаныя ўзнагароды. Так, Ганаровай граматы Міністэрства сельскай гаспадаркі ўдастоена начальнік вытворчага ўчастка № 1 філіяла «Лакнея» ўнітарнага прадпрыемства «ПрыортрансАгра» Надзея Вержыкоўская, Ганаровай граматы Мінскага абласнога выканаўчага камітэта — трактарыст-машыніст ААТ «Старыца-Агра» Васіль Чабатароў, Падзякі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта аб’яўлены жывёлаводу ЗАТ «Жыліхава» Валянціне Сінкевічус і аператару машыннага даення адкрытага акцыянернага таварыства «Семежава» Святлане Язэпчык.

 
 
 
 
 
 
 
 
 
■ На фотавыставе — браты Тароцькі
Пераможцамі раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на нарыхтоўцы травяністых кармоў прызнаны філіялы «Лакнея» і «Грозава» УП «ПрыортрансАгра» (дырэктар Алег Шахновіч). Тэмп росту аб’ёму нарыхтаваных кармоў у бягучым годзе да 2016 года склаў амаль 112%.
Дыплом другой ступені — у ААТ «Старыца-Агра» (дырэктар Уладзімір Рудакоўскі, тэмп росту — 101,3%), дыплом трэцяй ступені — у КСУП «Доктаравічы» (дырэктар Сяргей Шарупіч, тэмп росту — 101,7%).

 
 
 
 
 
 
 
 
 
■ У падарунак — спецыяльны выпуск «Слава працы»
За дасягненне высокіх паказчыкаў на нарыхтоўцы кармоў сярод камбайнераў кормаўборачных камбайнаў пераможцамі прызнаны: Аляксандр Сасіновіч і Анатоль Шнітко з ААТ «Старыца-Агра», Сяргей Варэнік з ААТ «Піянер-Агра», на перавозцы кармоў вызначыўся Аляксандр Васілевіч з ААТ «Старыца-Агра».
За дасягненне высокіх паказчыкаў па вытворчасці цукровых буракоў адзначана ААТ «Піянер-Агра», дзе дабіліся павелічэння валавога збору цукровых буракоў да ўзроўню мінулых двух гадоў на 179,1% (дырэктар Аляксандр Макарчук, галоўны аграном Валерый Казлоўскі).

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
■ Выстава-дэгустацыя прадукцыі райспажыўтаварыства
Па вытворчасці бульбы — ААТ «Старыца-Агра», павелічэнне валавога збору бульбы да ўзроўню мінулых гадоў 108,5% (дырэктар Уладзімір Рудакоўскі, намеснік дырэктара па раслінаводстве Уладзімір Патоцкі).
Шэраг лепшых працаўнікоў узнагароджаны Ганаровымі граматамі, падзячнымі пісьмамі раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў, прафсаюзных арганізацый.

 
 
 
 
 
 
 
 
 
■ Падчас імправізаванай сельгасвыставы
Бурнымі апладысментамі віталі прысутныя ветэранаў працы. У іх ліку — Яўген Васільевіч Сівец, Анатоль Мікалаевіч Буцько, Аляксандра Міхайлаўна Тарасевіч, Таццяна Мяфодзьеўна Гарбуз, Віктар Канстанцінавіч Станкевіч, Таісія Іванаўна Дасько, Уладзімір Аляксандравіч Салагуб,  Ніна Аляксандраўна Рымашэўская, На-дзея Рыгораўна Лупік, Тамара Аляксандраўна Крэпская, Васіль Васільевіч Сянюк, Валянціна Амброжаўна Давідоўская, Марына Мікалаеўна Гірко, Пётр Мітрафанавіч Мароз, Уладзімір Уладзіміравіч Лычкоўскі, Галіна Рыгораўна Шышко, Аляксандр Цімафеевіч Маляўка, Валянціна Міхайлаўна Міхальчанка, Мікалай Пятровіч Шка-дарэвіч, Іван Мікалаевіч Гурыновіч, Мікалай Міка-лаевіч Булгакоў, Ілля Яфімавіч Кац.

 
 
 
 
 
 
 
 
 
■ Ветэраны працы Ілля Кац і Аляксандра Тарасевіч
Адзначаны і сямейныя дынастыі. Сярод іх — Шыбуты з ААТ «Душава» і Тароцькі з ААТ «Прагрэс 2010». Віталі на свяце і маладых спецыялістаў, якія пачалі сваю працоўную дзейнасць на Капыльшчыне.

 
 
 
 
 
 
 
 
 
■ Канцэртны падарунак ад калектыву Дзіцячай школы мастацтваў
Павіншавалі аграрыяў раёна і ганаровыя госці: дэлегацыя Нясвіжскага раёна ў складзе начальніка аддзела статыстыкі Сяргея Івашкі і намесніка дырэктара ЗАТ «1 Мая» Сяргея Асіпенкі; намеснік дырэктара па камерцыйных пытаннях ААТ «Слуцкі камбінат хлебапрадуктаў» Аляксандр Чаркас; намеснік дырэктара па эканоміцы і фінансах УП «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў» Андрэй Саскевіч; намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ «Слуцкі мясакамбінат» Валерый Бойка; галоўны інжынер Капыльскага філіяла ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» Аляксандр Крэмянчук. Усе яны прыйшлі не з пустымі рукамі — памятныя падарункі атрымалі многія прадстаўнікі сельскагаспадарчых прафесій.

 
 
 
 
 
 
 
 
 
■ Выступае цыганскі тэатр «Джыпсі Бэнд»
Упрыгажэннем свята стаў канцэрт удзельнікаў мастацкай самадзейнасці. Сваю творчасць на суд гледачоў вынеслі народны аркестр народных інструментаў «Капыльскія дудары», народны ансамбль народнай песні «Спадчына», народны вакальны ансамбль «Аліра», танцавальныя калектывы Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Капыльскага раёна, Дзіцячай школы мастацтваў, салісты Вячаслаў Курчык, Таццяна Максіменка, Лілія Чарнушэвіч, Аксана Мельнічэнка, Ірына Хартановіч.

 
 
 
 
 
 
 
 
 
■ На выставе самаробнай тэхнікі
А яшчэ адным святочным падарункам стала выступленне народнага калектыву Рэспублікі Беларусь «Цыганскі тэатр «Джыпсі Бэнд».
Сяргей КОЗЕЛ
Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА
 «СП»  http://www.kopyl.by/

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы