Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

В агрогородке Грозово открылся Дом надежды

22.11.2017

На Капыльшчыне адбылася адметная падзея: у аграгарадку Грозава шчыра і гасцінна расчыніў дзверы Дом надзеі — Дом сумеснага самастойнага пражывання для састарэлых людзей.

 
 
 
 
 
 
 
 
 
■ Наталля Адамчык, Алег Семянчук, Людміла Ніжэвіч і Анатоль Ліневіч на адкрыцці Дома надзеі
Каб перарэзаць чырвоную стужку, у Грозава прыехалі ганаровыя госці: дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Ніжэвіч, старшыня камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінаблвыканкама Алег Семянчук, старшыня райвыканкама Анатоль Ліневіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ліпніцкі. Акрамя таго, свае віншаванні і падарункі прывезлі каардынатар конкурсаў мясцовых ініцыятыў праекта ЕС-ПРААН «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь» Наталля Адамчык, прадстаўнік адкрытага акцыянернага таварыства «Лідахлебапрадукт» Ігар Вайцяховіч.

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
■ Гасцей вітае Святлана Маліноўская
Звяртаючыся да прысутных, кожны выказваў думку, што адкрыццё Дома надзеі  —  вельмі знакавая падзея для Капыльшчыны, бо ў раёне пражывае шмат састарэлых, немалая колькасць з якіх — адзінокія людзі або людзі з інваліднасцю. Таму час ад часу камусьці з іх патрэбны догляд і клопат. І вельмі добра, што знайшліся ў Капыльскім ТЦСАН ініцыятыўныя людзі, якія праз рэальныя дзеянні сталі вырашаць існуючыя праблемы. Былі падрыхтаваны ўсе неабходныя дакументы, каб удзельнічаць у конкурсе мясцовых ініцыятыў, арганізатарам якога з’яўляўся Капыльскі райвыканкам. У выніку ініцыятыва «Дом надзеі» трапіла ў лік пераможцаў гэтага конкурсу і атрымала фінансаванне з боку Еўрапейскага Саюза. Знайшліся ў раёне і партнёрскія арганізацыі, якія таксама падтрымалі выдатную ініцыятыву. Не засталася ўбаку ад добрай справы і мясцовая ўлада.
ДАРЭЧЫ
Рэалізацыя мясцовай ініцыятывы «Дом надзеі» праходзіла ў рамках праекта «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН. Асноўная ідэя ініцыятывы — стварэнне дома сумеснага самастойнага пражывання для пажылых грамадзян, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі і пражываюць на тэрыторыі Капыля і Капыльскага раёна. Памер фінансавання на рэалізацыю ініцыятывы з боку Еўрапейскага Саюза склаў 16 738 еўра, уласная доля суфінансавання па выніках рэалізацыі дасягнула 11 284 еўра. Партнёрамі ў рэалізацыі ініцыятывы з’яўляюцца таксама Капыльская раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» і ТАА «Капыльскі энергасэрвіс».
— І як вынік, — падкрэсліла ў прывітальным слове Наталля Адамчык, — паспяховая рэалізацыя ініцыятывы «Дом надзеі», якая з’яўляецца не толькі рэальнай падтрымкай і дапамогай сталым людзям, але і добрым прыкладам, як агульнымі намаганнямі можна вырашаць праблемы, якія існуюць у грамадстве.
— Так, ініцыятыва называецца «Дом надзеі», — адзначыў Анатоль Ліневіч, — але яе трэба разумець крыху шырэй: гэта ўпэўненасць у тым, што ніхто не застанецца без клопату, без добрага слова.
Дарэчы, дом разлічаны на адначасовае пражыванне шасцярых чалавек: у кожным пакоі па тры ложкі. Аднак на ўсялякі выпадак (жыццё ёсць жыццё) прадугледжана яшчэ некалькі спальных месцаў. Абмеркаваць умовы пражывання госці змаглі за кубачкам духмянага чаю. А смачныя пачастункі да яго прыгатавалі наведвальнікі аддзялення дзённага знахо-джання для грамадзян пажылога ўзросту Капыльскага ТЦСАН.
Падчас своеасаблівай экскурсіі госці змаглі пераканацца, што ўмовы для пражывання адзінокіх састарэлых людзей на самай справе вельмі добрыя: у кожнага пакоя — свае колер і дэкор. Бачна, што да афармлення інтэр’ера тут падышлі з душою. Мэбля і фіранкі з густам падабраны адзін да аднаго. Усталявана сучасная тэхніка. Вакол — чысціня і парадак. Каля дома апошнімі восеньскімі колерамі зіхацяць сціплыя хрызантэмы, ад якіх ідуць дарожкі, якасна вылажаныя  тратуарнай пліткай. А каб можна дзе было бавіць час на свежым паветры, Капыльскі вопытны лясгас падарыў прыгожую альтанку.
— Добраўпарадкаванне тэрыторыі, а таксама некаторыя работы па бягучым рамонце памяшканняў праведзены ўласнымі сіламі, — расказала дырэктар Капыльскага ТЦСАН Святлана Маліноўская. — Не засталіся ўбаку і валанцёры аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту, а таксама валанцёры аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў, якія прынялі ўдзел у азеляненні тэрыторыі: імі былі вырашчаны лекавыя расліны і туі. Шмат так званай мужчынскай работы выканалі нашы вадзіцелі Вадзім Давідовіч і Віталь Рудніцкі, якія працавалі ў свае выхадныя дні. Мы вельмі ўдзячны кожнаму за іх старанні і працу. Са свайго боку мы будзем пільна сачыць за тым, як жывуць нашы падапечныя.
Гэтымі ж лістападаўскімі днямі першыя жыхары (а дакладней жыхаркі) пераступілі парог Дома надзеі, каб у цеплыні і камфорце пражыць да ясных веснавых дзянькоў.
Пра свой лёс 86-гадовая Соф’я Ільінічна Гарашчэня з в. Мацкевічы гаворыць коратка: «Нічога добрага я не бачыла. Усё жыццё працавала даяркай. Уручную даіла па 15 кароў, сама даставала з калодзежа і адносіла ім вёдры вады. А калі давалі нормы буракоў, церабіла іх вось гэтымі рукамі», — жанчына выцягвае ўперад натруджаныя рукі. Нарадзіла і выгадавала Соф’я Ільінічна чатырох дзяцей, з якіх нікога ўжывых ужо не засталося, як і яе мужа. Нават да засялення ў Дом надзеі ёй дапамагаў рыхтавацца сацыяльны работнік.

 
 
 
 
 
 
 
 
 
■ Антаніна Кац размаўляе з Соф’яй Ільінічнай Гарашчэняй
Больш за 20 гадоў да самага выхаду на пенсію адпрацавала паштальёнам на Капыльскім раённым  вузле паштовай сувязі Зінаіда Фёдараўна Каляда з в. Пятрылава, якой споўнілася ўжо 76. Два сыны і муж таксама ўжо памерлі. «Адна я засталася, — уздыхае жанчына. — Ды і ў хаце зусім адна. Да таго ж яшчэ і інвалід ІІ групы. Цяжка мне».
Леаніда Аляксандраўна Загароўская нарадзілася ў 1934 годзе. Мужа ў жанчыны няма, няма і дзяцей. У Дом надзеі яна прыехала з в. Садкі: адной у хаце сумна, тым больш, што Леаніда Аляксандраўна вельмі любіць пагаварыць, а падчас віншаванняў яна з задавальненнем падпявала валанцёрам.
Так, у кожнага жыхара Дома надзеі — свой лёс, свае характар і звычкі. Але жыць пад адным дахам яны будуць да вясны. І такое спантаннае знаёмства, будзем спадзявацца, перарасце ў сяброўства. Каб падтрымаць бабулек, у Грозава прыехалі і валанцёры Капыльскага ТЦСАН, якія паказалі пажылым жанчынам, дзе знаходзіцца кухня і ванны пакой, яны ж развешвалі адзенне ў новенькіх прыгожых шафах.

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
■ Таццяна Васцьянава з Зінаідай Фёдараўнай Калядой
— А сюды, Ільінічна, пакладзіце свае лекі, — зусім па-сяброўску паказвае бабулі яе тумбачку Антаніна Аляксандраўна Кац.
На дапамогу Зінаідзе Фёдараўне прыходзіць сацыяльны работнік Таццяна Міхайлаўна Васцьянава, якая прасочыць за ўмовамі пражывання і дапаможа жанчынам справіцца з бытавымі цяжкасцямі.
 

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
■ Леаніда Аляксандраўна Загароўская
— Так, сацыяльны работнік будзе дапамагаць купляць прадукты, гатаваць ежу, прыбіраць, — каменціруе спецыяліст па сацыяльнай рабоце сацыяльнага пункта і куратар Дома надзеі Алена Аляксандраўна Абрамовіч. — Але галоўнае — гэта ўсё ж такі ўмовы самастойнага пражывання, самаабслугоўвання. Таму нашым бабулям сумаваць не давя-дзецца. Да таго ж кожны чацвер да іх будуць прыязджаць спецыялісты і валанцёры Капыльскага ТЦСАН і разам займацца якім-небудзь відам творчасці. Яны дапамогуць жыхарам Дома надзеі бавіць час. За здароўем будзе сачыць урач агульнай практыкі загадчыца Грозаўскай амбулаторыі Марыя Рокач.
Дзіяна ТКАЧЭНКА
 «СП»  http://www.kopyl.by/

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы