Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

15 января Минская область празднует 80-летний юбилей

15.01.2018

1 лютага 1967 года за актыўны ўдзел у партызанскім руху, за мужнасць і гераізм, праяўленыя жыхарамі Міншчыны ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, і поспехі, дасягнутыя ў аднаўленні народнай гаспадаркі, Мінская вобласць Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР узнагароджана ордэнам Леніна.
23 снежня 1970 года Мінская вобласць узнагароджана другім ордэнам Леніна за поспехі, дасягнутыя працаўнікамі Міншчыны ў выкананні заданняў 8-га пяцігадовага плана па развіцці прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасці. 
13 студзеня 1998 г. за асаблівыя дасягненні ў сацыяльна-культурным развіцці і ў сувязі з 60-годдзем з дня ўтварэння Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь вобласці быў прысуджаны Ганаровы дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь.
У сувязі з 70-годдзем з дня ўтварэння і за асаблівыя дасягненні ў гаспадарчым развіцці Мінскай вобласці прысуджаны другі Ганаровы дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь.
Адпаведны Указ Прэзідэнт Беларусі А.Р. Лукашэнка падпісаў 3 студзеня 2008 года.
Дарагія жыхары Міншчыны!
Юбілей — гэта знамянальная падзея ў жыцці рэгіёна. За восем дзесяцігоддзяў вобласць прайшла няпросты, але паспяховы шлях, стаўшы па праве першай сярод роўных.
Сёння Міншчына з’яўляецца цэнтральным рэгіёнам краіны не толькі па геаграфічным статусе, але і па тым уплыве, які яна аказвае на развіццё ўсёй нашай дзяржавы.
Вобласць трывала ўтрымлівае лідзіруючыя пазіцыі ў аграпрамысловым комплексе.
Вядзецца мэтанакіраваная работа па мадэрнізацыі вытворчасці, укараненні новых інтэнсіўных тэхналогій, сучасных машын і механізмаў, высокай тэхналагічнай і выканальніцкай дысцыпліны кадраў усіх узроўняў.
Дынамічна развіваюцца прамысловасць, будаўніцтва, іншыя галіны эканомікі. Нашы тавары купляюць больш чым у 130 дзяржавах. А такія прамысловыя гіганты, як «Беларуськалій» і «БелАЗ» вядомыя ва ўсім свеце. Пазітыўныя змены адбыліся ў ахове здароўя, адукацыі, культуры, фізкультуры і спорце. З кожным днём мяняюцца нашы гарады і вёскі. У вобласці вядзецца будаўніцтва жылля, школ, дзіцячых дашкольных устаноў, бальніц і клубаў, фізкультурна-аздараўленчых комплексаў, дарог.
Але галоўным багаццем нашага краю заўсёды былі людзі. Тут нарадзіліся і стваралі вялікія майстры мастацкага слова, героі вайны і працы, выдатныя дзеячы культуры, навукоўцы, канструктары, касманаўты.
Жыхароў Міншчыны заўсёды адрознівала самаадданая любоў да роднай зямлі. Дзякуючы стваральнай і добрасумленнай працы, уменню дасягаць пастаўленых мэтаў вобласць мяняецца з года ў год, становіцца ўсё багацейшай і прыгажэйшай.
Выказваю словы глыбокай удзячнасці і падзякі ўсім, хто ўнёс свой дастойны ўклад у агульную справу развіцця і працвітання нашай роднай Міншчыны.
Няхай ва ўсіх справах і пачынаннях на карысць Мінскай вобласці заўсёды спадарожнічаюць поспех і ўдача!
Анатоль ІСАЧАНКА,
старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта
 «СП»  http://www.kopyl.by

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы