Па
традыцыі ў перыяд пераходу зімы ў вясну ў нашым раёне падсумоўваюцца
вынікізробленага за мінулы год, вызначаюцца напрамкі і перспектывы далейшай
работы,далейшага развіцця і, вядома, ушаноўваюцца лепшыя ў розных галінах
вытворчай дзейнасці. Менавіта гэтаму быў прысвечаны раённы злёт перадавікоў
народнай гаспадаркі, які адбыўся ў раённым Цэнтры культуры пад назвай
«Твае людзі, Капыльшчына!».
У самым яго пачатку пад гукі
інструментальнай кампазіцыі «Успамін» у выкананні Аляксандра Булакевіча
дэманстравалася пескаграфія пра Капыль і прафесіі (падчас яе мастак Святлана
Кліменціна малявала карціны пры дапамозе пяску на спецыяльным стале, а атрыманы
малюнак перадаваўся гледачам пры дапамозе праектара), быў паказаны і відэафільм
пра жыццё і дасягненні Капыльшчыны.
Затым дзяўчаты ў нацыянальных
касцюмах уручылі каравай старшыні Капыльскага раённага выканаўчага камітэта
Анатолю Ліневічу, які звярнуўся з прывітальным словам да ўдзельнікаў злёту, у
якім выказаў вялікую павагу і ўдзячнасць перадавікам народнагаспадарчага
комплексу за паспяховыя працоўныя справы ў 2017 годзе. Анатоль Канстанцінавіч
адзначыў, што ніколі не трэба спыняцца ў развіцці, не замаруджваць тэмпы,
а рухацца толькі наперад.
Першы намеснік старшыні Мінскага
абласнога выканаўчага камітэта Ігар Макар таксама выказаў віншаванні са святам
працаўнікам Капыльшчыны і адзначыў, што ў нашым раёне паказчыкі павінны быць
значна большыя, для дасягнення якіх трэба прыкласці ўсе намаганні. Ігар
Мікалаевіч уручыў шэраг узнагарод. Падзякі старшыні Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь аб’яўлены: калектыву Капыльскага
райспажыўтаварыства, Івану Бярозку — машыністу экскаватара філіяла КУП
«Мінскаблдарбуд» — «ДРБУ № 124», Ніне Шатэрнік — брыгадзіру вытворчай брыгады ў
жывёлагадоўлі ААТ «Старыца-Агра». Ганаровай граматай Міністэрства сельскай
гаспадаркі і харчавання ўзнагароджана Наталля Чарнова — аператар штучнага
асемянення жывёлы ААТ «Семежава», Ганаровымі граматамі Мінскага абласнога
выканаўчага камітэта: Святлана Данчанка — аператар машыннага даення ААТ
«Скабін» і Святлана Лазук — прадавец 6 разраду Капыльскага райспажыўтаварыства.
Падзякі старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта аб’яўлены: Мікалаю
Кульбіцкаму — загадчыку вытворчасці КУП «Капыльскі рамонтна-будаўнічы ўчастак»,
Галіне Масловай — мыйшчыку сыру Капыльскага філіяла ААТ «Слуцкі сыраробны
камбінат». Ганаровымі граматамі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы,
культуры і па справах моладзі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта
ўзнагароджаны: Валянціна Шыманская —кіраўнік гуртка Лоцвінскага цэнтра
аматарскай творчасці і Галіна Пашко — галоўны спецыяліст па ідэалагічнай рабоце
ААТ «Капыльскае». Ганаровых грамат галоўнага ўпраўлення аховы здароўя
ўдастоены: Яўгенія Касабуцкая — урач-кардыёлаг кардыялагічнага кабінета
паліклінікі УАЗ «Капыльская цэнтральная раённая бальніца», Таццяна Пазняк —
загадчык Руднянскага фельчарска-акушэрскага пункта амбулаторыі Цімкавіцкай
участковай бальніцы, Ганаровай граматы ўпраўлення спорту і
турызму — Таццяна Бычэнка — інструктар-метадыст па
фізкультурна-аздараўленчай, спартыўна-масавай рабоце ДУ «Капыльскі раённы
фізкультурна-аздараўленчы цэнтр», Ганаровых грамат упраўлення адукацыі: Таццяна
Нядзелька — настаўнік рускай мовы і літаратуры ДУА «Сярэдняя школа № 3 г.
Капыля» і Таццяна Маргалік — выхавальнік дашкольнай адукацыі ДУА «Мажскі ВПК
дзіцячы сад-пачатковая школа».
Граматамі камітэта па працы,
занятасцi i сацыяльнай абароне ўзнагароджаны: Таццяна Савіцкая, загадчык
аддзела пярвічнага прыёму, інфармацыі, аналізу і прагназавання ДУ «Капыльскі
ТЦСАН» і Іна Шарамет, загадчык аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў
гэтай жа ўстановы, Аксана Дзямідчык, намеснік дырэктара ДУ «Грозаўскі
псіханеўралагічны дом-інтэрнат».
Далей прадстаўнікі раённай улады
ўзнагародзілі пераможцаў раённага спаборніцтва па вытворчасці прадукцыі
жывёлагадоўлі; у прамысловасці, будаўніцтве і сферы абслугоўвання; сярод
устаноў сацыяльнай сферы і Саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку пры сельскіх
выканаўчых камітэтах; сярод сельскіх выканаўчых камітэтаў; агляду-конкурсу на
лепшае добраўпарадкаванне і азеляненне будынкаў і прылеглых тэрыторый сярод
устаноў сацыяльнай сферы і сярод сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Асобны блок
святочнага дзейства быў прысвечаны ўшанаванню лепшых па прафесіі (дарэчы, іх
імёны, як і папярэдніх пераможцаў, былі надрукаваны ў нумары газеты “СП” за
сераду, 28 лютага).
Шэраг працаўнікоў раёна ўдастоены
ўзнагарод Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Прыкладам добрасумленнага
стаўлення да працы і найвышэйшага прафесіяналізму могуць служыць тыя калектывы
і працаўнікі, якія праславілі наш раён сваімі высокімі вынікамі. Сярод іх —
Эдуард Куцця, кіраўнік МТФ «Васільчыцы» ААТ «Піянер-Агра», які ў 2017 годзе
ўзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі»; УП «Капыльскі кааппрам», якое па
выніках 2017 года заваявала залаты і сярэбраны медалі на Рэспубліканскім
аглядзе якасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў (в.а. дырэктара Тамара
Абрамовіч); рэдакцыя раённай газеты «Слава працы», якая стала лаўрэатам 13 Нацыянальнага
конкурсу друкаваных СМІ «Залатая Літара», заняла другое месца ў абласным
конкурсе сярод друкаваных СМІ (галоўны рэдактар Марыя Шэіна); сям’я Уладзіміра
і Вікторыі Літвіных — пераможцы Рэспубліканскага маладзёжнага
сельскагаспадарчага праекта «Уладар вёскі»; прадавец 5 разраду Анжаліка
Сітнікава — пераможца абласнога конкурсу «Лепшы па прафесіі» сярод прадаўцоў
харчовых тавараў спажыўкааперацыі; прадавец 5 разраду Настасся Шкілевіч —
пераможца абласнога конкурсу «Лепшы па прафесіі» сярод прадаўцоў нехарчовых
тавараў; УА «Капыльскі дзяржаўны каледж» (дырэктар Анатоль Пяткевіч) —
пераможца міжнародных, рэспубліканскіх і абласных конкурсаў, заснавальнік
Стартап-школы; Цімкавіцкі яслі-сад (загадчык Таццяна Сташэўская) — лаўрэат
абласнога конкурсу «За дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці адукацыі»; ДУА
«Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці «Сонейка» г.Капыля» (загадчык Зінаіда
Мысіна)— пераможца абласнога агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне і
азеляненне тэрыторыі ўстаноў дашкольнай адукацыі; ДУА «Цэнтр
карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Капыльскага раёна» (дырэктар
Ірына Гарэльская) — лаўрэат абласнога этапу другога Рэспубліканскага конкурсу
«Лепшая ўстанова спецыяльнай адукацыi», ДУА «Капыльская дапаможная
школа-інтэрнат» (дырэктар Марына Крэпская)— лаўрэат абласнога этапу другога
Рэспубліканскага конкурсу «Лепшая ўстанова спецыяльнай адукацыi»; народны тэатр
гульні і гумару «Капыльскія пацехі» (рэжысёр Любоў Галубовіч) — лаўрэат 6
абласнога фестывалю народнай гульні і гумару; клуб нацыянальнай кухні
«Лоцвінскія ўдалухі» (кіраўнік Галіна Дрожжа) — пераможца абласнога конкурсу
«Творчы Алімп Міншчыны» ў намінацыі «Лепшае аматарскае аб’яднанне», узорны
эстрадны аркестр ДУА «Капыльская дзіцячая школа мастацтваў» (кіраўнік Леў
Канаплянік) — уладальнік Дыплома лаўрэата 1 ступені Рэспубліканскага
фестывалю-конкурсу «Свята саксафона-2017»; ДУ «Капыльскі ТЦСАН» (дырэктар
Святлана Маліноўская), якая заняла 2-е месца ў абласным сацыяльна-эканамічным
спаборніцтве.
Як і заўсёды, на сёлетнім свяце на
абышлося без ушанавання ветэранаў працы ва ўсіх галінах. У іх адрас гучалі
цёплыя словы і былі ўручаны кветкі.
Падарункі і прывітанні перадалі
дэлегацыі суседніх раёнаў — Нясвіжскага, Клецкага і Слуцкага.
Цёпла ўспрымалі гледачы
тэатралізаваны эпізод пра прафесіі ў выкананні самых юных капылян. З
захапленнем сустракаўся і кожны нумар канцэртнай праграмы, якую падарылі
творчыя калектывы Гарадзейскага цукровага камбіната: народны вакальны ансамбль
«Забава» і народны ансамбль танца «Узорыца», а таксама вядомы беларускі спявак
Сяргей Славянскі. У прыватнасці, у інтэрв’ю ён адзначыў, што вельмі ганарыцца
тым, што яго карані з Капыльшчыны, дзе працуюць і жывуць цудоўныя людзі і
пажадаў землякам далейшых поспехаў.
Ніхто з удзельнікаў свята не
прайшоў міма выстаў, якія разгарнуліся ў фае РЦК. І сапраўды, пастаянны пошук і
развіццё, характэрныя для працоўных калектываў раёна, уносяць новыя рысы ў
змест выстаў вырабаў мясцовых прадпрыемстваў і аматараў народных промыслаў. І
калі першыя ставяць на мэце азнаёміць прысутных з вытворчымі навінкамі, то
другія — раскрыць шырокі дыяпазон прыкладной мастацкай творчасці. Наведвальнікі
выстаў усё па вартасці ацанілі, праявіўшы непрытворную цікавасць да майстэрства
сваіх землякоў.
Сяргей
КОЗЕЛ
Фота
Сяргея ЛАЗОЎСКАГА і Крысціны ЖОГАЛЬ
«СП»