Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Дипломами управления образования Минского облисполкома награждены креативные и талантливые педагоги Копыльского района

20.03.2018

Педагогі Капыльшчыны ўвайшлі ў лік дыпламантаў па выніках конкурсу на лепшую сувенірную работу сярод кіраўнікоў аб’яднанняў па інтарэсах і студый выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці ўстаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, выкладчыкаў дысцыплін выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ўстаноў прафесіянальна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
Дыпломамі ўпраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама за высокі выканаўчы ўзровень прадстаўленых творчых работ узнагароджаны крэатыўныя і таленавітыя педагогі ўстаноў адукацыі Капыльшчыны.

У намінацыі «Вышыўка» Дыпломам ІІІ ступені адзначаны «Замак мрояў», які выканала педагог Лясноўскай СШ Таццяна Мікалаеўна Лобан. Настаўніца выкладае рускую і беларускую мову і літаратуру, а выводзіць рознакаляровымі нітачкамі ўзоры на тканіне — гэта любімы занятак вольнага часу, які не толькі дазваляе набываць добры настрой, але і дае магчымасць рэалізаваць творчыя задумкі, ствараць прыгажосць вакол сябе».


Так, работа «Гаспадар» педагога ДУДА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Капыльскага раёна» Вольгі Мікалаеўны Максімені адзначана Дыпломам ІІ ступені ў намінацыі «Цестапластыка». Дарэчы, Вольга Мікалаеўна працуе сацыяльным педагогам ў Цэнтры і, здавалася б, яе прафесійныя інтарэсы напрамую ніяк не звязаны з творчасцю. Але педагог шмат увагі надае самаразвіццю, а цестапластыка — хобі, якое прыносіць не толькі задавальненне, але і добрыя вынікі. «Мае героі — вясковыя жыхары, таму сваіх персанажаў я апранаю ў народныя касцюмы. Іх вобразы бяру з рэальнага жыцця, таму пра іх можна даведацца ад сваіх бабуль і дзядуляў», — расказвае педагог.

■ Ала Була

■ Ала Радзечка
Адразу два педагогі ДУА «Гімназія № 1 г. Капыля імя М.В. Рамашкі» не толькі ўдзельнічалі ў конкурсе, але і атрымалі Дыпломы ІІІ ступені. Гэта настаўнік пачатковых класаў Ала Іванаўна Була за цудоўную работу «Ураджайнае дрэва» ў намінацыі «Змешаная тэхніка» і выхавальнік групы падоўжанага дня Ала Мікалаеўна Радзечка за прыгожую «Ляльку» ў намінацыі «Абрадавыя лялькі. Лялькі ў нацыянальным строі». Як  адзначыла Ала Іванаўна, удзел у конкурсе — гэта добрая магчымасць прадэманстраваць свае здольнасці і магчымасці, што дазваляе быць добрым прыкладам для навучэнцаў. «Так, — дадае Ала Мікалаеўна Радзечка, — мы імкнёмся не толькі развіваць здольнасці хлопчыкаў і дзяўчынак, але і развівацца самі. А ствараць абрадавыя лялькі — гэта яшчэ і адзін са шляхоў вывучэння культуры беларускага народа».


У намінацыі «Шыццё, аплікацыя з тканіны, вырабы з тэкстылю» Дыплом ІІІ ступені атрымала педагог ДУА «Капыльская дапаможная школа-інтэрнат» Вераніка Анатольеўна Голад, якая прадстаўляла работу «Калодзеж». «Увесь вольны час прысвячаю хобі, — так педагог расказвае пра сябе і свае захапленні. — Гэта пляценне з розных матэрыялаў, роспіс па шкле, вышыванне бісерам, праца з паперай, выраб тапіярыяў і многае іншае. Я ўвесь час працую над сабой. Таму галоўным вынікам для мяне як педагога з’яўляецца тое, што і мае выхаванцы — пастаянныя ўдзельнікі разнастайных выстаў і конкурсаў рэгіянальнага і абласнога ўзроўняў».
Дзіяна ТКАЧЭНКА
 «СП»

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы