Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Ежегодный Кубок района по мини-футболу

12.04.2018

Удзел у спаборніцтвах прымалі дзевяць каманд: Капыльскай ЖКГ, Капыльскага дзяржаўнага каледжа, Капыльскага раёна газазабеспячэння «Газавік», дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы аграпрамысловага комплексу, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, населеных пунктаў Пясочнае, Мажа, Бабоўня і каманда студэнтаў ‒ ураджэнцаў Капыля «Тарпеда».
— Кубак раёна па міні-футболе традыцыйна праводзіцца з мэтай актывізацыі фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай работы па месцы жыхарства і далучэння насельніцтва да здаровага ладу жыцця, — адзначыў дырэктар Капыльскага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Віктар Васілеўскі. — Яго арганізатарам выступіў аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама пры падтрымцы раённага аб’яднання прафсаюзаў і райкама ГА «БРСМ». Спаборніцтвы праходзілі ў напружанай барацьбе, усе каманды паказалі высокі ўзровень падрыхтоўкі. Да апошняга тура не маглі вызначыць прызёра турніру. У апошняй гульні вырашаўся лёс «Мажы» і «Пясочнага».
Такім чынам, Кубак раёна заваявала каманда «ДЮСШ АПК». Яна была мацнейшай ва ўсіх паядынках, акрамя аднаго. На другім месцы «Газавік», які на два ачкі адстаў ад лідара. А ў барацьбе за трэцяе месца перамога дасталася «Мажы».
Вызначаны пераможцы і ў пэўных намінацыях. Так, лепшым бамбардзірам прызнаны Павел Лазоўскі з «ДЮСШ АПК», на рахунку якога 27 забітых галоў. Самую прыгожую і стабільную гульню паказаў Максім Лявіцкі з «Мажы», які стаў лепшым іграком. Па рашэнні судзейскай калегіі лепшы варатар — Мікалай Булаўкін з каманды «Пясочнае».
Раённая арганізацыя БРСМ на працягу ўсіх гульняў праводзіла конкурс сімпатый гледачоў. Па яго выніках выяўлены два лідары. Большасць галасоў аддадзена Аляксандру Татуру з «Тарпеда» і Дзмітрыю Ічэнскаму з «Пясочнага».
Усе пераможцы і прызёры атрымалі заслужаныя ўзнагароды.
Трэба адзначыць, што турнір з кожным годам набывае ўсё большую папулярнасць як у ігракоў, так і ў гледачоў. Нягледзячы на вячэрні час і выхадныя, на матчы збіраліся каля 150‒ 200 балельшчыкаў, што, вядома, сведчыць аб цікавасці да турніру.
НА ЗДЫМКУ: каманды «ДЮСШ АПК» і «Газавік».
Сяргей КОЗЕЛ

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы