Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Директор Копыльского ТЦСОН Светлана Малиновская удостоена звания «Человек года Минщины 2017»

23.04.2018

Відавочна, што ў сферы сацыяльнай абароны выпадковых людзей няма. Яны там проста не затрымліваюцца. З гэтай высновай цалкам згодна дырэктар Капыльскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Святлана Маліноўская, якой прысуджана высокае званне «Чалавек года Міншчыны 2017».
У гэтай прафесіі нельга быць раўнадушным да патрэб іншых людзей. «Усе, хто працуе ў нашым цэнтры, — дзеліцца Святлана Станіславаўна, — маюць схільнасць да самаахвяравання. І гэта дапамагае вырашаць многія праблемы. А яшчэ ў нас вельмі згуртаваны, дружны калектыў, які ўмее мэтанакіравана ісці ў вызначаным напрамку».
Святлана Маліноўская пачынала свой прафесійны шлях пасля заканчэння педуніверсітэта дэфектолагам у Капыльскім цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. А ў 2004 годзе, пасля адкрыцця ТЦСАН, атрымала прапанову яго ўзначаліць. І вось ужо амаль паўтара дзясятка гадоў не здраджвае абранай справе.
«Я хачу сказаць, што ў мяне былі вельмі добрыя настаўнікі. Асабліва ўдзячна Валянціне Сямёнаўне Козіч, якая вучыла мяне ўзаемаадносінам з людзьмі, арганізацыі работы, дапамагала знаходзіць выйсце з самай, здавалася б, тупіковай сітуацыі, — адзначае Святлана Станіславаўна. — І ўвогуле, у нашым раёне вельмі камфортна працаваць: ёсць усе магчымасці для рэалізацыі любых праектаў. Магчыма, таму іх у нас так шмат. Аднак мая глыбокая ўпэўненасць, што адзін кіраўнік, нават калі ён вельмі здольны і мае вялікі вопыт, не зможа дасягнуць многага. Я лічу, што гэта вялікае шчасце — мець такі працаздольны, таленавіты і мэтанакіраваны калектыў, які створаны ў нашым цэнтры. Практычна кожны яго член мае сіндром выдатніка. А гэта значыць, што ўсе справы мы імкнёмся рабіць толькі на вышэйшую адзнаку».
І гэта сапраўды так. Пра плённую працу сведчаць заслужаныя ўзнагароды. Ужо два гады запар Капыльскі ТЦСАН займае другое месца ў абласным сацыяльна-эканамічным спаборніцтве. Кіраўнік цэнтра таксама мае высокія ўзнагароды: ганаровыя граматы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, абласнога і раённага выканаўчых камітэтаў, абласнога Савета дэпутатаў.
Капыльскі ТЦСАН сёння — гэта 165 супрацоўнікаў, на абслугоўванні якіх знаходзіцца амаль 9 тысяч чалавек. Тут працуюць з рознымі катэгорыямі грамадзян: аказваюць дапамогу людзям сталага ўзросту, інвалідам, шматдзетным сем’ям, сіротам… Вялікай папулярнасцю карыстаюцца аддзяленні дзённага знаходжання для людзей пажылога ўзросту і інвалідаў, суправа-джаемага пражывання.
У мінулым годзе прыняў першых жыльцоў «Дом надзеі» для самастойнага сумеснага пражывання адзінокіх пажылых людзей. Ён быў абсталяваны ў Грозаве. Сёння яго пастаяльцы ўжо раз’ехаліся па сваіх дамах. Аднак будынак пуставаць не будзе. Плануецца, што ў пачатку лета сюды будуць прыязджаць на тыдзень пажылыя гараджане, для якіх змена абстаноўкі стане чымсьці накшталт канікул. Па словах Святланы Маліноўскай, магчыма, што такія «змены» арганізуюць і для маладых людзей, якія маюць абмежаваныя магчымасці.
І такіх цікавых праектаў у ТЦСАН шмат. Некаторыя з іх патрабуюць нейкіх матэрыяльных затрат, іншыя — толькі ініцыятывы, якую неабходна падтрымаць і развіць. І гэта ў супрацоўнікаў і кіраўніцтва цэнтра выдатна атрымліваецца.
Многія добрыя справы, якія ініцыіруе гэта ўстанова, цесна звязаны з работай грамадскіх арганізацый, адну з якіх — РА ГА «Беларускі саюз жанчын» — з красавіка 2011 года ўзначальвае Святлана Маліноўская.
«Не думаю, што мне ўдалося б столькі зрабіць, калі б я не адчувала пастаянную падтрымку з боку маёй сям’і, — дзеліцца Святлана Станіславаўна. — Мы з мужам Аляксандрам вучым нашых дзяцей, што сям’я — гэта аснова, гэта самае галоўнае. І яны вельмі нас радуюць сваімі адносінамі да жыцця, да справы, якую выбралі. У большай ступені гэта датычыцца дачкі Дар’і — студэнткі педуніверсітэта. Мы ганарымся яе поспехамі, яе жыццёвай пазіцыяй. Малодшы Ілья яшчэ вучыцца ў пятым класе».
Згода і ўзаемапавага, якія пануюць у сям’і Маліноўскіх, уплываюць і на іх захапленні, у ліку якіх — любоў да падарожжаў, дача і многае іншае. Асобна стаіць яшчэ адзін напрамак творчасці, які апошнія гады стаў вызначальным у баўленні вольнага часу для Святланы Станіславаўны: яна шые лялькі. І хочацца спадзявацца, што наступіць той момант, калі яе калекцыя стане прадметам захаплення для шырокага кола гледачоў.
Маргарыта САКОВІЧ

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы