Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Копыльские журналисты презентовали газету «Слава працы» на XXII Международной выставке «СМІ ў Беларусі»

14.05.2018



У першыя дні мая традыцыйна наша раёнка становіцца ўдзельнікам буйнейшага медыяфоруму краіны

У першыя дні мая традыцыйна наша раёнка становіцца ўдзельнікам буйнейшага медыяфоруму краіны — Міжнароднай выставы «СМІ ў Беларусі». Гэта была ўжо дваццаць другая выстава, якая праходзіла ў Нацыянальным выставачным цэнтры «БелЭкспа» ў Мінску.

Гледачы з захапленнем слухаюць Аляксандра Булакевіча
Напярэдадні, у перыяд падрыхтоўкі, заўсёды ўстаюць пытанні: чым здзівіць наведвальнікаў і прыцягнуць увагу гасцей да сябе? Кожнае рэспубліканскае або рэгіянальнае выданне імкнецца прэзентаваць сябе як мага цікавей і яскравей. І фантазіі журналістаў няма межаў: тут табе і смачныя пачастункі, і музыка самых розных кірункаў, і шматлікія падарункі. Словам, з кожным годам зацікавіць гасцей выставы становіцца ўсё больш цяжка. Вось ля стэнда Агульнанацыянальнага тэлебачання праводзіць конкурсную праграму вядомы вядучы Яўген Булка. Побач рок-група прэзентуе СМІ Гомельскай вобласці. Право-дзяць розныя майстар-класы калегі з Расіі і Кітая.

Аляксандр Булакевіч
Але і мы без ілжывай сціпласці можам адзначыць: да стэнда газеты «Слава працы» завітала шмат  тых, хто гэтымі днямі прыйшоў у «БелЭкспа». А зацікавіцца і на самай справе было чым. Мы прывезлі найбольш цікавыя выпускі нашай газеты, прыгожыя календары, магніты, блакноты, якія вырабляюць у вытворчым аддзеле рэдакцыі. Адзначым, што газета наша звяртала на сябе ўвагу разнастайнасцю матэрыялаў, прыгожымі фотаздымкамі, цікавай вёрсткай. І гэта не дзіва: «Слава працы» — двойчы лаўрэат Нацыянальнага конкурсу  друкаваных СМІ «Залатая Літара», неаднаразовы прызёр абласнога конкурсу сярод СМІ ў намінацыі «Лепшае выданне Мінскай вобласці».

Святлана Кісель — начальнік аддзела па рабоце са СМІ галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама — знаёміцца з капыльскай раёнкай
Галоўнай тэмай прэзентацыі нашай газеты ў Год малой радзімы стала тэма чароўнасці і таямнічасці, якую захоўвае Капыльшчына. Уважліва слухалі нашы госці пра веліч Замкавай гары, пра тое, што Капылю — ужо больш за тысячу гадоў, пра крынічку, якая знаходзіцца ля самай гары і чые воды валодаюць жыццёвай сілаю. Сапраўдным сюрпрызам прэзентацыі стала капыльская крынічная вадзічка. І вельмі прыемна адзначыць: тыя, хто завітаў да нашага стэнда, з вялікай асалодай частаваліся гэтым эксклюзіўным напоем.
Але галоўным падарункам з’яўлялася музыка, якую выконваў самадзейны артыст з Капыля, кіраўнік народнага ансамбля народнай музыкі «Капыляне» Аляксандр Булакевіч. На гэты раз прагучалі як творы уласнага сачынення, так і кампазіцыі прафесійных аўтараў. Загадчык аддзела радыё і інфармацыі Сяргей Козел так расказаў пра родную Капыльшчыну:

Ля стэнда «СП» — Валянціна Муратава і Зоя Іванова
— У Капыля ёсць свой герб: на залатым полі — паляўнічы рог. Рог — гэта адзін са старажытных музычных інструментаў, а яго стрыечнай сястрой мы называем беларускую дудку. Дарэчы, дудка — інструмент, які гучаў у нас паўсюль: пры нараджэнні, на вяселлі, на танцах. А дудар спрадвеку лічыўся чалавекам незвычайным — не толькі музыкам, але і чалавекам, які валодаў магічнымі здольнасцямі. Напрыклад, калі трэба было выклікаць дождж, то дудар граў пэўныя мелодыі. І людзі верылі, што ён і яго музыка могуць змяніць свет. І зараз вы можаце ў гэтым пераканацца, калі паслухаеце таленавітага самабытнага музыку Аляксандра Булакевіча. У гуках яго дудкі — уся прыгажосць любімай Беларусі і нашай малой радзімы.
— Гэтая дудачка зроблена з клёну ўручную больш як  40 гадоў таму, — звяртаецца да слухачоў Аляксандр. — Імя майстра — Аляксандр Еўдакімаў, які, на жаль, ужо пайшоў з жыцця, але яго майстэрства жыве і дорыць асалоду. За час існавання дудачкі з яе сышоў не адзін пласт лаку, але сіла мілагучнасці не знікла. Гэтая дудачка суправаджала мяне і ў замежных вандроўках, напрыклад, у далёкую Венесуэлу, дзе мне давялося пабываць разам з кіраўніком нашай дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам. А сёння і вы, дарагія сябры, маеце магчымасць паслухаць яе чароўны голас.

Вядучыя прэзентацыі Сяргей Козел і Дзіяна Ткачэнка
Маладыя і не вельмі, мужчыны і жанчыны — усе з задавальненнем слухалі гукі дудачкі з Капыля. Калі гучала музыка павольная і сумная, на іх вочы набягалі слёзы. Калі ж гукі пачыналі зіхацець вяселлем, ногі самі пускаліся ў скокі. Як шчырая падзяка артысту гучалі апладысменты, некаторыя запісвалі выступленне Аляксандра Булакевіча на тэлефоны ці планшэты.
— Так, капыльская зямля на самай справе валодае чараўніцтвам, — дзеліцца ўражаннямі адзін з гледачоў Валянціна Васільеўна Муратава. — Але сёння мы ўбачылі яшчэ і сапраўдны яе дыямент. І гэта — ваш цудоўны музыка Аляксандр Булакевіч. Ведаеце, я адчула сапраўдную асалоду, змагла і пасумаваць крыху, і павесяліцца. Такую музыку, на жаль, рэдка можна пачуць па тэлебачанні ці радыё. Дарэчы, з Капыльшчынай мяне звязваюць сваяцкія вузы: мае сваты Лазаравы жывуць на гэтай зямлі.
Да такога прыемнага водгуку далучаецца і супрацоўніца адной са школ-інтэрнатаў г. Мінска Зоя Іванаўна Іванова:
— Музычныя кампазіцыі, якія я пачула сёння, — гэта проста нейкі цуд. Іх нельга забыць: яны насычаны цеплынёй роднай зямлі і талентам выканаўцы. А яшчэ мне спадабаліся нумары вашай газеты і друкаваная прадукцыя. Выявы Капыля, якія змешчаны на блакнотах і каляндарыках, сведчаць аб сапраўднай прыгажосці вашай роднай зямлі.
Аднак праслаўляюць родны край не толькі прафесійныя журналісты. Членаў гуртка «Проба пяра» пры рэдакцыі «СП», вучняў  СШ № 3 г. Капыля, таксама запрасілі на форум. Так, юнкары з гэтай установы адукацыі атрымалі ад Інстытута журналістыкі БДУ Дыплом за прафесіяналізм, творчую актыўнасць і шматгадовыя традыцыі папулярызацыі цікавасці навучэнцаў да журналістыкі. Таксама ў рамках фестывалю «Пунсовыя ветразі», які праводзіць выдавецтва «Народная асвета», яны сталі ўладальнікамі Дыплома за актуальнасць тэматыкі і актыўную жыццёвую пазіцыю. А Кацярына Уласавец ад газеты «Переходный возраст» узнагароджана яшчэ і Граматай «Юнкар года» як самы актыўны аўтар. Такая плённая работа — вынік рэалізацыі ў школе педагагічнага праекта абласнога ўзроўню «Фарміраванне медыйнай і інфармацыйнай пісьменнасці навучэнцаў у інфармацыйным адукацыйным асяроддзі».
Дзіяна ТКАЧЭНКА
Фота  аўтара і Марыі ШЭІНАЙ

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы