Са святам цябе, Старыца!
А дакладней — са святамі, бо ў мінулыя выхадныя ў аграгарадку іх адбылося
адразу некалькі.
Свята першае – дзіцячае
Так, дзетвара аграгарадка атрымала два
ўпарадкаваныя і прыгожыя месцы, дзе ёсць цудоўная магчымасць бавіць час і
паляпшаць здароўе.
Адна з пляцовак знаходзіцца па вуліцы
Паўднёвай. І сюды, таксама як і на другую пляцоўку па вуліцы Школьнай, завіталі
паважаныя госці. У іх ліку — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь Людміла Ніжэвіч, старшыня райвыканкама Анатоль Ліневіч,
старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, намеснік старшыні райвыканкама
Аляксандр Ліпніцкі, дырэктар ААТ «Старыца-Агра» Уладзімір Рудакоўскі, старшыня
Слабада-Кучынскага сельвыканкама Нэлі Гусева. У прывітальных словах гасцей
гучала ўдзячнасць мясцовым жыхарам і гаспадарцы за тую добрую справу, якую яны
зрабілі. Людміла Іванаўна адзначыла, што Старыца — цудоўны прыгожы населены
пункт, дзе жывуць працавітыя і сціплыя людзі, таму яна мае перспектыву стаць
гарадскім пасёлкам. Такую прапанову падтрымаў і Уладзімір Рудакоўскі, які
дадаў, што дэмаграфічная сітуацыя ў аграгарадку ў апошні час значна
паляпшаецца. Як доказ яго слоў — мітусня і гоман шматлікай дзетвары, што
прыйшла на новыя пляцоўкі бавіць цёплы ліпеньскі дзень.
Читать продолжение




