Адкрыццё новага аб’екта,
а дакладней, аднаўленне былога, добра знаёмага жыхарам аграгарадка, адбылося 8
ліпеня ў Цімкавічах. Там намаганнямі мясцовай улады, сельгаспрадпрыемства,
арганізацый і ўстаноў, размешчаных на тэрыторыі аграгарадка, проста неабыякавых
вяскоўцаў другое жыццё атрымаў стары Радзівілаўскі парк.
Як расказала падчас урачыстага адкрыцця
аб’екта ландшафтнага дызайну старшыня Цімкавіцкага сельвыканкама Алена
Острыкава, старажылы добра памятаюць гэта месца. Раней тут праводзіліся маёўкі,
фэсты, святы. Затым пра парк забылі, і ён пачаў зарастаць кустоўем, хмызняком.
Але неабыякавыя людзі не далі згінуць такому цудоўнаму куточку капыльскай
зямлі. Было вырашана даць яму новае дыханне. Практычна ўсе работы праводзіліся
на грамадскіх пачатках. Людзі не лічыліся з часам, працавалі ад душы і з любоўю
прыводзілі ў парадак старажытны парк. Сёння тут разбіты дарожкі, пастаўлены
лаўкі, альтанкі, пабудавана невялічкая эстрада. Словам, у цімкаўцаў з’явілася
яшчэ адно месца, дзе можна добра правесці свой вольны час.
Каб неяк зафіксаваць гэтую падзею ў
гісторыі, была праведзена цырымонія закладвання капсулы са зваротам да
нашчадкаў, які быў падпісаны ўдзельнікамі сустрэчы, што адбылася некалькімі
тыднямі раней. Тады дыялог вялі прадстаўнікі раённай улады і моладзь. Права
закласці капсулу атрымалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк,
старшыня Цімкавіцкага сельвыканкама Алена Острыкава, госць свята, ураджэнец
вёскі Цімкавічы, прафесар, доктар тэхнічных навук Уладзімір Родчанка, дырэктар
ААТ «Капыльскае» Дзмітрый Палевікоў, дырэктар ф-ла «В. Раёўка» ААТ «Крыніца»
Іван Дамашэвіч, дырэктар філіяла «Аўтамабільны парк № 21» ААТ
«Мінскаблаўтатранс» Уладзімір Сахар. А адчыніць капсулу вырашана ў 2049 годзе.
Як заўсёды да свята вёскі цімкаўцы
рыхтаваліся старанна. Паказалі ўсё самае лепшае і цікавае. Парадавалі сваёй
творчасцю выхаванцы Дзіцячай школы мастацтваў і Цімкавіцкай СШ, падрыхтавалі
выставы сельская бібліятэка і Літаратурны музей Кузьмы Чорнага, прыцягвала
наведвальнікаў сялянскае падвор’е ААТ «Капыльскае», пастараліся супрацоўнікі
аўтапарка.
Читать продолжение ...




